Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Проекты  >>  К 570-летию Бешенкович
С истоков первомайской традиции
28.04.2017
С истоков первомайской традиции Асаблівую актыўнасць праявілі бешанкавіччане ў час правядзення свята Першамаю ў 1920 годзе. Гэта быў працяг рэвалюцыйнай традыцыі.

Першага мая 1886 года працоўныя Чыкага выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем 8-гадзіннага рабочага дня і паляпшэння ўмоў жыцця. Дэманстранты былі расстраляны. У знак салідарнасці кангрэс 2-га Інтэрнацыянала вынес рашэнне штогод адзначаць гэты дзень.

У 1891 годзе адбылася першая маёўка ў Пецярбургу. У Беларусі ўпершыню адзначылі першамайскае свята працоўныя Мінска ў 1895 годзе. Першыя забастоўкі ў Віцебску прайшлі ў 1897–1898 гадах. Размах барацьбы рабочых мас з года ў год пашыраўся. І ў Бешанковічах толькі за 1895–1900 гады адбыліся чатыры эканамічныя стачкі, у якіх прынялі ўдзел 48 чалавек. Адначасова з эканамічнымі ўсё мацней гучалі і патрабаванні палітычных свабод. З 1901 года бяруць свой пачатак і палітычныя выступленні.

Буйнейшай палітычнай кампаніяй у рабочым руху на Беларусі з'явілася падрыхтоўка і арганізацыя першамайскіх выступленняў. У сярэдзіне красавіка ў шэрагу гарадоў і мястэчак Віцебскай губерні шырока распаўсюджваўся агульнапартыйны зварот "Да ўсіх рабочых і работніц Расіі!", падрыхтаваны рэдакцыяй газеты "Искра". У адказ на яго былі праведзены шматлікія маёўкі і маніфестацыі рабочых ва ўсіх кутках Расіі і Беларусі, у тым ліку ў мястэчках Бешанковічы і Ула.

Папярэджваючы хвалю першамайскіх дэманстрацый, рэакцыя ў канцы красавіка 1903 года арганізавала пагром яўрэйскіх лавак і дамоў. Папаўзлі трывожныя чуткі аб маючых адбыцца пагромах і ў прыдзвінскіх мястэчках. У сувязі з гэтым у шэрагу месцаў Беларусі, у тым ліку ў Бешанковічах і Уле, адбыліся сходы рабочых, на якіх абмяркоўваліся пытанні арганізацыі баявых дружын для адпору пагромшчыкам.

Бальшавіцкія арганізацыі Віцебскай губерні, у тым ліку і Лепельскага павета, ва ўмовах разгулу рэакцыі не склалі зброю. Вясной 1906 года яны значна актывізавалі агітацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва. Напярэдадні 1 Мая бальшавікі распаўсюджвалі ў павеце пракламацыі, лістоўкі і адозвы РСДРП, якія заклікалі працоўных прыняць актыўны ўдзел у святкаванні.

У ноч на 1 Мая, як паведамляў Лепельскі павятовы спраўнік віцебскаму губернатару, у многіх месцах павета выяўлены першамайскія лістоўкі і адозвы сацыял-дэмакратаў. У адной з іх, знойдзенай у Бешанковічах, гаварылася: "Узыдзе сонца ў дзень 1 Мая і асвеціць яно пакуты паднявольнага народа, які стаміўся ад непатрэбнай яму вайны…".

12 сакавіка 1920 года ў тэлеграме ЦК РКП(б) Віцебскаму губернскаму камітэту партыі гаварылася, што "ў сувязі з выданнем дэкрэта аб усеагульнай працоўнай павіннасці, ЦК камуністаў пастанавіў паўсямесна правесці агітацыйную кампанію пад назвай "Тыдзень працоўнага фронту", растлумачыць масам мэты і задачы гэтага "тыдня".

Арганізавана, з вялікім уздымам "Тыдзень працоўнага фронту" прайшоў на Прыдзвінні. 15 мая 1920 года лепельскі павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт паведаміў, што, "нягледзячы на непасільную задачу, у сувязі з малой колькасцю членаў партыі і загружанасцю работай ва ўстановах актыўных супрацоўнікаў, таварышы былі разасланы па валасцях, дзе і праводзілі "Тыдзень працоўнага фронту", арганізоўвалі ячэйкі". У той час у павеце былі толькі чатыры партыйныя ячэйкі пры павятовай і раённай міліцыях, а таксама тры ячэйкі Саюза Камуністычнай Моладзі ў Чашніках, Уле і Бешанковічах, кожная з якіх налічвала ў сярэднім па 20 чалавек.

У паведамленні ваенна-рэвалюцыйнага камітэта гаварылася далей, што "Бешанковіцкім Саюзам Камуністычнай Моладзі напярэдадні свята Першамаю адкрыты клуб, адпраўлены дэлегаты ў губерню для набыцця патрэбнай літаратуры". На апошнім чарговым сходзе камуністаў і спачуваючых мястэчка Бешанковічы была прынята пастанова. У ёй адзначалася: "Прапанаваць працаваць у больш цесным кантакце, як да гэтага часу, з воінскімі часцямі. Часцей наладжваць мітынгі, на агульных сходах кожнаму супрацоўніку рэўкома рабіць даклады з месцаў".

За час "Тыдня працоўнага фронту" ў павеце было апрацавана больш за 200 дзесяцін зямлі сем'яў чырвонаармейцаў і гаспадарак, у якіх не было коней. Наладжваліся мітынгі. Завяршыўся "Тыдзень працоўнага фронту" рэвалюцыйным святам Першамаю.

У справаздачах аб "Тыдні працоўнага фронту" паведамлялася, што ва ўсіх валасцях "…ішла апрацоўка зямлі, рамонт мастоў і прасёлачных дарог. У мястэчку Бачэйкава, напрыклад, была ўзведзена агароджа вакол брацкіх могілак чырвонаармейцаў. У мястэчку Бешанковічы свята Першамаю адзначана ўдзелам у "Тыдні працоўнага фронту" 1100 дарослых і 300 навучэнцаў мясцовых школ.

На былой гандлёвай плошчы ў Бешанковічах адкрыты Першамайскі дзіцячы сад, дзе пасаджана каля дзвюх соцень дрэў, вакол яго ўзведзена агароджа даўжынёй 150 сажняў. І яшчэ шмат добрых спраў было на рахунку жыхароў мястэчка. Адрамантавана, напрыклад, Міхайлаўская вуліца, на прамысловы агарод вывезена і раскідана 200 вазоў гною. Група местачкоўцаў працавала ў лесе, дзе было нарыхтавана тры кубічных сажні дроў, убрана ад сучча і ламачча пяць дзесяцін лесасек. На лесапільным заводзе распілена амаль 300 сажняў дошак, на прыстані загружана баржа 1200 пудамі льнянога семя. Пасля работы адбыліся тры канцэрты-мітынгі для дзяцей, чырвонаармейцаў і іншых грамадзян…".

Анатоль КРАЧКОЎСКІ, краязнаўца.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  18.09.2017
Стартовала Европейская неделя мобильности
Ежегодно с 16 по 22 сентября Беларусь участвует в проведении Европейской недели мобильности. Тема 2017 года звучит как «Экологичная и интеллектуальная мобильность! Совместное использование ведёт к будущему».

  15.09.2017
Обращайтесь! Но по делу
16 сентября "прямую линию" с жителями района проведёт заместитель председателя райисполкома Сергей Михайлович Овчинников.

  14.09.2017
В области охраны и использования земель
С целью более полного изучения возникающих проблем в области охраны и использования земель 15 сентября 2017 года по телефону (8-0212) 42-61-89 будет проведена "горячая линия".

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru