Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Проекты  >>  К 570-летию Бешенкович
Бессмертная память жителям Первомайской улицы

16.05.2017
Бессмертная память жителям Первомайской улицы <P> Штогод беларусы адзначаюць дні памяці загінуўшых, ускладваюць кветкі да помнікаў і са слязамі на вачах спяваюць песні пра Перамогу. На жаль, з кожным годам сведкаў вайны застаецца менш, бо час бярэ сваё.

Мая бабуля Еўфрасіння Спірыдонаўна Станіслаўчык засталася адной з тых нямногіх сведкаў у мястэчку Ула. Яна сустрэла пачатак вайны ў Ленінградзе, перажыла блакаду, падчас эвакуацыі згубіла сваякоў. Пасля вайны вярнулася на ульскую зямлю. Як успамінае Еўфрасіння Спірыдонаўна, у 40-я гады ХХ ст. на Першамайскай вуліцы пасёлка Ула было 62 хаты. Каля сарака жыхароў гэтай вуліцы не вярнуліся дадому.

Нягледзячы на сталы ўзрост, бабуля ўзгадала ўсіх гэтых людзей. Маладыя і сталыя, у розных сітуацыях яны аддалі сваё жыццё за Радзіму. Вось спіс гэтых людзей:

Аўсеенка Валянцін Міхайлавіч, 1924 г. н., загінуў у партызанах.

Гушча Леанід Антонавіч загінуў у дзеючай Чырвонай Арміі.

Грыгор'евы: Мікалай Мацвеевіч, 1923 г. н., Валянціна Мацвееўна, 1927 г. н., загінулі ў партызанах.

Ігнатовічавы: бацька Сяргей, сыны Уладзімір, Мікалай і Аляксандр загінулі ў партызанах.

Каранеўскі Канстанцін Антонавіч загінуў у Чырвонай Арміі.

Гойлаў Мікалай Мікалаевіч, 1922 г. н., загінуў у Чырвонай Арміі.

Каранеўскія: Валянцін Пятровіч і Ніна Пятроўна (брат і сястра), Пётр Еўдакімавіч (бацька) загінулі ў партызанах.

Лесін Георгій, 1928 г. н., загінуў у Заходняй Беларусі ад рук бандытаў.

Мядзведскія: Мікалай Васільевіч загінуў у партызанах, Уладзімір Васільевіч і Георгій Васільевіч – у Чырвонай Арміі.

Мароз Віктар Рыгоравіч загінуў у партызанах.

Станіслаўчык Васіль Спірыдонавіч (брат Еўфрасінні Спірыдонаўны) загінуў у Чырвонай Арміі.

Хлапянец Іван Кузьміч загінуў у партызанах.

Мароз Дзмітрый Лаўрэнцьевіч, прыкл. 1920 г. н., загінуў у канцлагеры пад Полацкам.

Дышынскі Яўген загінуў у Заходняй Беларусі разам з Лесіным.

Данілевіч Матрона і Улляна загінулі ў партызанах.

Гарэлікі: (сястра і брат) Аляксандра Іванаўна, 1925 г. н., Міхаіл Іванавіч 1927 г. н., загінулі.

Краўчанка Аляксандра (маці), дачка Зінаіда Міхайлаўна (па мужу Гель), двое дзяцей загінулі.

Корзун Віктар Якаўлевіч загінуў у партызанах, яго брат Пётр Якаўлевіч – у арміі.

Конашавы Аляксандра Сямёнаўна і Марыя Сямёнаўна загінулі ў партызанах.

Казаміровіч Аркадзь загінуў у Чырвонай Арміі.

Барысёнак Мікалай Аляксандравіч загінуў у партызанах.

Шадзько Іван Півусавіч загінуў у Чырвонай Арміі.

Марковіч Сяргей Гаўрылавіч загінуў у Чырвонай Арміі.

Гэта далёка не поўны спіс нашых землякоў. Толькі на адной вуліцы Улы больш за палову гаспадароў, іх сямей не вярнуліся ў свае хаты. Наш абавязак – шанаваць памяць пра гэтых людзей, бо кожны з іх быў сапраўдным героем. Яны абаранілі нашу зямлю, наш народ. Нізкі паклон жыхарам Першамайскай вуліцы!

Юлія ПРЫШЧЭПА, студэнтка філалагічнага факультэта ВДУ ім. П. М. Машэрава.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  18.09.2017
Стартовала Европейская неделя мобильности
Ежегодно с 16 по 22 сентября Беларусь участвует в проведении Европейской недели мобильности. Тема 2017 года звучит как «Экологичная и интеллектуальная мобильность! Совместное использование ведёт к будущему».

  15.09.2017
Обращайтесь! Но по делу
16 сентября "прямую линию" с жителями района проведёт заместитель председателя райисполкома Сергей Михайлович Овчинников.

  14.09.2017
В области охраны и использования земель
С целью более полного изучения возникающих проблем в области охраны и использования земель 15 сентября 2017 года по телефону (8-0212) 42-61-89 будет проведена "горячая линия".

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru