Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Они живут рядом
Работа старейшины в Бешенковичском районе - помогать людям
20.06.2017
Работа старейшины в Бешенковичском районе - помогать людям Родны край – райскі куток. Прыгажэй за яго няма нічога. І справа тут не толькі ў асаблівасцях прыроды. Шмат у чым гэта прыгажосць залежыць ад жыхароў. Каардынуючым звяном у працэсе добраўпарадкавання, а таксама іншых жыццязначных пытаннях, па меркаванню дэпутата па Камсамольскай выбарчай акрузе №3, старэйшыны вёскі Малы Двор Святланы Уладзіміраўны Шаўковіч, з'яўляецца менавіта сельсавет. Каб жыць у прыгожым месцы, трэба прыкласці шмат намаганняў усім: і мясцовай уладзе, і жыхарам.

Святлана Уладзіміраўна ўпэўнена, што яе праца заключаецца ў тым, каб дапамагаць людзям, якія жывуць побач, і не па доўгу службы, а ад усяго сэрца стараецца дапамагчы вяскоўцам.

– Жыццё не стаіць на месцы, кожны дзень вылучае новыя задачы, узнікаюць новыя праблемы. Аднак усё можна вырашыць, няхай і не адразу, – кажа Святлана Уладзіміраўна. – Вельмі важна, каб вакол усё станавілася прыгожым і лепшым, каб усе мы, на працы ці дома, імкнуліся да гэтага.

Яна чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, добразычлівая, ветлівая, жыццярадасная, ведае кожнага жыхара. Нягледзячы на тое, што малая радзіма жанчыны – Рыга, да бешанковіцкага краю яна даўно прыкіпела душой і з задавальненнем падзялілася гісторыяй свайго жыцця.

– Радзіма маці – Гомельшчына, а бацькі – Гарадоцкі раён, – расказвае жанчына. – Яго маці разам з іншымі жыхарамі спалілі фашысты за сувязь з партызанамі, таму выхоўваўся ён у дзіцячым доме. Там упершыню і сустрэліся з маёй матуляй. Бліжэй пазнаёміліся ў Рызе, дзе і стварылі сям'ю. Там жа нарадзіліся я і малодшы брат. Давялося і мне павандраваць, бо замуж выйшла за ваеннага. Каля сямі гадоў мы жылі ў Эстоніі, потым пераехалі на Бешанковіччыну. Завочна скончыла філалагічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава і стала выкладаць рускую мову і літаратуру. Акрамя таго я настаўнік-дэфектолаг. Працую ў Ржаўскай і Астровенскай дзіцячых садах-СШ. Мне падабаецца, бо вельмі люблю дзяцей, у самой – двое сыноў, праўда, яны ўжо дарослыя.

Святлана Уладзіміраўна любіць і паважае працу, а яшчэ зямлю. Гаспадарская жылка патрабуе, каб яна была дагледжаная. Любіць вырошчваць кветкі. Дома іх заўсёды шмат. Вязанне – таксама яе стыхія, як і актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці (спевы, сцэнкі ў Астровенскім СДК). Па жыцці аптыміст, сумаваць не любіць, таму і не дзіва, што дэвіз яе – быць чалавекам добрым, спагадлівым, высакародным, з вялікім сэрцам.

– Галоўнае (я і дзецям заўсёды кажу) – ісці на працу з добрым настроем, прафесію выбіраць тую, да якой ляжыць душа, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Сумленнасць, прынцыповасць, прыстойнасць ... Важныя лідарскія задаткі ў характары і, вядома, імкненне зрабіць для людзей і тых месцаў, дзе яны жывуць, як мага больш добрага.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  18.08.2017
Вас выслушают и в субботу
Заўтра, 19 жніўня, "прамую лінію" з жыхарамі раёна правядзе кіраўнік спраў райвыканкама Сяргей Аляксандравіч Рэўцкі.

  17.08.2017
"Августовские Спасы"
У суботу, 19 жніўня, у аграгарадку Бачэйкава на плошчы каля сельвыканкама адбудзецца фестываль духоўнай творчасці і культуры "Жнівеньскія Спасы". Праграма свята насычана мерапрыемствамі.

  16.08.2017
Обращайтесь, вас выслушают
В пятницу, 18 августа 2017 года, ”прямую телефонную линию“ с жителями области проведёт начальник управления образования Витебского облисполкома Дмитрий Леонидович Хома.

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru