Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Общество
Благодарности райкома профсоюза работников АПК удостоены председатель профсоюзной органиации ЗАО "АСБ-Агро Новатор" Татьяна Фёдорова и казначей-бухгалтер Ирина Савило
05.12.2017
Благодарности райкома профсоюза работников АПК удостоены председатель профсоюзной органиации ЗАО Прафсаюзная пярвічка ЗАТ "ААБ-Агра Наватар" – адна з буйных у аграпрамысловым комплексе раёна. Яна аб'ядноўвае ў сваіх радах больш за 320 працаўнікоў гаспадаркі, а гэта 100% членства калектыва ў прафсаюзе.

Тут, на думку галоўнага бухгалтара райкама прафсаюза работнікаў АПК В. А. Кучынскай, добра пастаўлена работа па выкананні сацыяльных гарантый работнікаў, па абароне іх правоў і інтарэсаў, а ўзначальваюць пярвічку адказныя і старанныя людзі. Пацверджанне таму – Падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК, якімі з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі былі адзначаны старшыня прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Таццяна Іванаўна Фёдарава і казначэй-бухгалтар Ірына Леанідаўна Савіла.

– Перш-наперш працуем з людзьмі і дзеля людзей. Галоўнае – абарона іх правоў у працоўных адносінах, сацыяльна-эканамічных інтарэсаў, павышэнне адказнасці за вынікі асабістай працы. Шмат увагі ўдзяляем выкананню сацыяльных гарантый, паляпшэнню мікраклімату ў калектыве. Прафсаюз – гэта пляцоўка ўзаемнай падтрымкі людзей – сацыяльнай, духоўнай, маральнай і проста чалавечай, – адзначае Т. І. Фёдарава і дадае: – Ірына Леанідаўна – мая правая рука, адукаваны і старанны спецыяліст. Яна разумее значнасць фінансавай дысцыпліны ў справе ўмацавання і адзінства прафсаюзнага руху, годна вядзе ўсю дакументацыю.

Ірына Леанідаўна Савіла з фінансамі сябруе даўно. Да аб'яднання з ЗАТ "ААБ-Агра Наватар" яна працавала галоўным бухгалтарам ў калгасе імя Заслонава. Цяпер з’яўляецца бухгалтарам па жывёлагадоўлі і сумяшчае асноўнае месца працы з грамадскай работай. Казначэй-бухгалтар не толькі вядзе пярвічную дакументацыю прафсаюзнай арганізацыі, але і кантралюе яе бюджэт, разбіраецца ў асновах і прафесійных сакрэтах фінансавай дзейнасці, аспектах бухгалтарскага ўліку, што ў канчатковым выніку станоўча адбіваецца на выкананні асноўнай мэты прафсаюзнага руху – абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.

– На гэтай грамадскай пасадзе я нядаўна. Лічу, што быць прафсаюзным "фінансістам" – гэта, у першую чаргу, адчуваць адказнасць за іншых людзей. Больш ведаць, чым іншыя, жыць інтарэсамі калектыву. Адчуваць праблемы людзей, суперажываць калегам. Вельмі важна за рашэннем пытанняў усяго калектыву не ўпусціць праблемы асобнага чалавека. А ўвогуле я працую не адна, са мной – прафсаюзныя актывісты. Мы разумеем адзін аднаго і разам здольныя на многія добрыя справы, – падзялілася Ірына Леанідаўна, працалюбівая жанчына, шчаслівая матуля і жонка, проста шчырай душы чалавек.

Прафсаюзныя лідары ЗАТ "ААБ-Агра Наватар" ганарацца, што прафсаюзу давяраюць. А як жа іначай? Бо актывісты імкнуцца дапамагаць людзям, як кажуць, і ў радасці, і ў горы. Віншуюць ветэранаў з Днём Перамогі і юбілеямі, часткова аплочваюць аздараўленчыя пуцёўкі, за сродкі прафсаюза збіраюць партфелі для дзяцей у школу. Сёлета, напрыклад, такая дапамога аказана 11 сем'ям. Вось і атрымліваецца, што прафсаюз – важная і патрэбная арганізацыя.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  24.05.2018
"Прямая линия" с Т. И. Жданович, заместителем пердседателя Бешенковичского райисполкома
У суботу, 26 мая, "прамую лінію" з жыхарамі раёна правядзе намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Іванаўна Ждановіч. Час для "прамой лініі" – з 9 да 12 гадзін, тэлефон для сувязі – 6-40-59.
  24.05.2018
В Бешенковичском районе проходит акция "Внимание -- дети!"

 

В связи с окончанием учебного года и началом летних каникул Госавтоинспекция Бешенковиччины с 25 мая по 5 июня проводит специальное комплексное мероприятие «Внимание – дети!».

  22.05.2018
Жители Бешенковиччины могут принять участие в конкурсе на лучшую публикацию на экологическую тематику
К участию в творческом состязании допускаются работы, опубликованные в периодических печатных изданиях в период с 15 мая 2017 года до 15 мая 2018 года. Направить работы в Бешенковичскую районную инспекцию природных ресурсов и охраны окружающей среды можно до 31 мая.

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru