Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Проекты  >>  Конкурс
Проекты: 
В Бешенковичах выбрали "Деда Мороза-2018"
12.01.2018
В Бешенковичах выбрали Навагоднія святы для казачных чараўнікоў – самы "гарачы" час. Столькі пісьмаў трэба прачытаць! Столькі дзіцячых жаданняў спраўдзіць! Столькі падарункаў раздаць! Так што адпачываць самім не выпадае. Аднак урачыстасці хутка мінуюць і дзядулі крыху могуць уздыхнуць з палёгкай. У нядзелю яны нават змаглі сабрацца на сустрэчу, павесяліцца і паспаборнічаць паміж сабой. Між іншым, конкурс так і называўся "На тусоўцы Дзядоў Марозаў".

Пяцёра казачных герояў, што вырашылі прыняць удзел у мерапрыемстве, з'явіліся, як і заўжды, пры поўным парадзе, у кажухах і з посахамі. Каб выявіць, хто з іх самы-самы Дзед Мароз, трэба было прайсці выпрабаванні. Дзядулі спачатку ўпарціліся-ўпарціліся, а потым усё ж згадзіліся і …што тут пачалося! Яны пра сябе расказвалі і ў скокі пускаліся, спявалі і са святамі віншавалі, а яшчэ падрыхтавалі творчы конкурс "Сюрпрыз ад Дзеда Мароза".

Колькі ж было цудоўных пажаданняў!.. Так, трэба пагадзіцца, што бешанковіцкія Дзяды Марозы надзвычай таленавітыя, вясёлыя і крэатыўныя. Майстэрства сваё яны дэманстравалі з запалам. У зале не было чалавека, якога б не захапіла ўсеагульная весялосць. Гледачы, нават дарослыя, калі дзядулі запрашалі іх паўдзельнічаць, уключаліся ў гульню з вялікім задавальненнем і, вядома, атрымлівалі потым падарункі-прызы. Дзядулі на жарты здатныя, яны няспынна здзіўлялі журы. З Драздоўскім Дзедам Марозам гледачы нават "вудзілі" рыбу, а вось Бачэйкаўскі Дзед Мароз прынёс у мяху сімвал года – сабаку, да якога ўсе імкнуліся дакрануцца і загадаць самыя запаветныя жаданні.

Увогуле канкурсанты-Марозы справіліся з пастаўленымі задачамі выдатна і даказалі, што ім усё па сілах. Ацэньваць іх намаганні для журы аказалася няпростай справай. Аднак конкурс ёсць конкурс. "Дзедам Марозам-2018" стаў казачны чараўнік з Вярхоўя. Дзядуля Мароз, які працуе ў раённым Цэнтры культуры, перамог у намінацыі "Дзед Мароз-Чырвоны Нос". чараўнік, што прыбыў з Бачэйкава, прызнаны самым спрытным, Дзед Мароз з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – самым крэатыўным, а Драздоўскі Дзед Мароз – самым вясёлым. Нікога не пакрыўдзілі. Кожны ўдзельнік раённага конкурсу быў адзначаны дыпломам і ў дадатак атрымаў падарунак ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Аднак усё ж лепшай узнагародай сталі задаволеныя ўсмешкі дзятвы, якая з захапленнем пазірала на казачных герояў. Для Дзедаў Марозаў гэта – самая вялікая радасць.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  14.04.2018
Жители Бешенковичского района могут поучаствовать в конкурсе фотографии
Бешенковичская районная организационная структура "БООР" приглашает земляков поучаствовать в районном фотоконкурсе "Животный мир и охота в Витебской области".

  13.04.2018
"Театральная весна" - в Бешенковичах
14 апреля в Бешенковичах состоится областной смотр театральных коллективов области "Театральная весна".

  13.04.2018
На связи с населением Бешенковиччины - руководство райисполкома
14 красавіка на прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам будзе намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Іванаўна Ждановіч.

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru