Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Проекты  >>  Событие
Проекты: 
О жизни П. М. Машерова расскажет выставка книг и периодики "Лідар, якога ўсе любілі"
13.02.2018
О жизни П. М. Машерова расскажет выставка книг и периодики 13 лютага 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння камандзіра партызанскага атрада імя М. А. Шчорса, камісара партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, першага сакратара Вілейскага падпольнага абкама камсамола Беларусі, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава.

Пра жыццё выдатнага чалавека – Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы, кіраўніка нашай краіны ў 60-70 гады ХХ стагоддзя – Пятра Міронавіча Машэрава, жыццёвы шлях якога быў цяжкім і гераічным, непарыўна звязаным з любімай радзімай (а ён з'явіўся на свет у в. Шыркі Сенненскага раёна), расказвае выстава кніг і перыёдыкі "Лідар, якога ўсе любілі", аформленая ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Будучы кіраўніком высокага рангу, Пётр Машэраў захаваў бясцэнны дар уплываць на розум, настрой, погляды чалавека сілай пераканання, веданнем патрэб людзей, асабістым прыкладам. Памяць аб геніяльным чалавеку ўвекавечана ў назвах вуліц, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі Беларусі. Штогод у Сенненскім раёне праводзяцца марафоны, а ў Віцебску і Віцебскай вобласці – спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, прысвечаныя памяці Пятра Машэрава. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт у гонар Пятра Міронавіча штогод праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў "Машэраўскія чытанні".

Наведаўшы выставу, вы зможаце пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі Пятра Міронавіча і пашырыць свой кругагляд, бо, як абвяшчае прыказка, "Народ без памяці не мае будучыні".

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  24.05.2018
"Прямая линия" с Т. И. Жданович, заместителем пердседателя Бешенковичского райисполкома
У суботу, 26 мая, "прамую лінію" з жыхарамі раёна правядзе намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Іванаўна Ждановіч. Час для "прамой лініі" – з 9 да 12 гадзін, тэлефон для сувязі – 6-40-59.
  24.05.2018
В Бешенковичском районе проходит акция "Внимание -- дети!"

 

В связи с окончанием учебного года и началом летних каникул Госавтоинспекция Бешенковиччины с 25 мая по 5 июня проводит специальное комплексное мероприятие «Внимание – дети!».

  22.05.2018
Жители Бешенковиччины могут принять участие в конкурсе на лучшую публикацию на экологическую тематику
К участию в творческом состязании допускаются работы, опубликованные в периодических печатных изданиях в период с 15 мая 2017 года до 15 мая 2018 года. Направить работы в Бешенковичскую районную инспекцию природных ресурсов и охраны окружающей среды можно до 31 мая.

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru