Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Проекты  >>  Наш бешенковичский край
76-ой годовщине расстрела узников Бешенковичского гетто посвящается...
13.03.2018
76-ой годовщине расстрела узников Бешенковичского гетто посвящается... Усё далей адыходзяць часы ваеннага ліхалецця, становяцца гісторыяй. Ніколі не забудуцца і не перастануць здзіўляць бясстрашнасць і мужнасць воінаў, што змагаліся за свабоду і незалежнасць сваёй вялікай Радзімы, назаўсёды застануцца ў памяці, таксама, як боль і горыч страты, жорсткасць і здзекі, слёзы бязвінна забітых…

Сустрэча ля помніка на мяжы двух раёнаў ужо стала традыцыяй. Адбылася яна і сёлета, на 76-ю гадавіну жахлівай трагедыі – расстрэлу вязняў Бешанковіцага гета. Прадстаўнікі ўлады, жыхары і госці з Віцебска і блізкага замежжа (сярод іх былі пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Мишпоха" Аркадзь Шульман, ініцыятар аднаўлення яўрэйскіх могілак ў Бешанковічах Ганна Клімовіч і іншыя) сабраліся аддаць даніну павагі, ушанаваць памяць тых, хто быў жорстка забіты, хто дапамагаў змагацца з фашызмам, адстойваў мір, тых, хто з немалой рызыкай для ўласнай бяспекі па добрай волі хаваў яўрэяў – суседзяў, сяброў, знаёмых… Узгадалі мужных і адважных герояў, што ўздымалі паўстанні на акупаваных тэрыторыях і вялі сваю партызанскую вайну.

Выступалі па чарзе, кожны з прысутных выказаў, што было на душы, трапяткое і набалелае… Прыехаць сюды і дакрануцца да помніка, пакінуць каменьчык – яны лічаць гэта святым абавязкам жывых перад памерлымі. Равін Малкіэль Гаргодзэ прачытаў памінальную малітву. Хвілінку памаўчалі і паволі пайшлі, завіталі да мясцовага бешанковіцкага каваля Андрэя Трубецкага, наведалі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Завяршылася мерапрыемства ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. Перад прысутнымі выступіў С. П. Леаненка. Мясцовы краязнаўца расказаў пра лёс ураджэнца мястэчка Бешанковічы М. В. Цёмкіна, які здолеў выжыць у той няпросты ваенны час. Станіслаў Пятровіч падараваў бібліятэцы кнігу ўспамінаў Майсея Веніямінавіча, якая выйшла ў друк у снежні 2017-га ў Германіі. "Am Rande des Lebens", што ў перакладзе азначае "На краі жыцця".

Адзін з гасцей мерапрыемства і непасрэдны ўдзельнік аднаўлення могілак Аляксандр Ходак падзяліўся ўражаннямі, што засталіся пасля наведвання ізраільскага нацыянальнага мемарыяла Катастрофы і Гераізму Яв Вашэм. Гэта сусветна вядомы цэнтр ушанавання і вывучэння трагедыі, які знаходзіцца ў Ерусаліме.

У нязмушанай сяброўскай абстаноўцы размова зайшла і пра само мястэчка, яго гісторыю. Разгледзелі фотаздымкі мінулых гадоў, калі дарогі ў райцэнтры былі яшчэ брукаванымі, абмеркавалі ранейшыя кірмашы...

Столькі часу прайшло, а падзеі тых дзён усё гэтак жа ярка, жахі гэтак жа балюча адгукаюцца ў сэрцы. Не знішчае, беражліва захоўвае іх памяць. Ёсць падзеі, што нельга забыць. Падзеі, якія сталі сардэчнай ранай. Не загойваецца яна, усё крываточыць і крываточыць. Памяць – такая нам засталася спадчына. Памятаць, каб гэтыя жахі ніколі больш не паўтарыліся. І мы помнім…

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  22.06.2018
На "Узречье" в Бешенковичском районе пройдёт митинг-реквием

 

26 июня в 11 часов на мемориальном комплексе "Узречье" пройдёт митинг-реквием.

  22.06.2018
В Бешенковичах пройдёт праздник, приуроченный к Дню молодёжи

 

День молодёжи в Бешенковичах обещает быть насыщенным на культурно-массовые мероприятия.

  19.06.2018
На вопросы ответит председатель суда
В четверг, 21 июня, "прямую линию" с жителями района проведёт председатель суда Бешенковичского района Н. Н. Рощина.
 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by
© Зара, 2010 -- 2018
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru