Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Спорт
Спортивные "битвы" разыгрались в Бешенковичах в выходной
13.04.2018
Спортивные Адкрытае першынство раёна па валейболе прайшло ў апошнюю суботу сакавіка. На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў, які павіншаваў спартсменаў і шчыра пажадаў поспехаў, каб ад любімай гульні яны атрымлівалі толькі задавальненне.

Пазітыўны настрой дапамаглі стварыць музычны падарунак ад метадыста раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Андрэя Карбоўскага, а таксама харэаграфічная пастаноўка Валянціны Жукавай.

Каманды былі падзелены на дзве групы. У першай спаборнічалі арганізацыі, прадпрыемствы, аграгарадкі, калектывы фізічнай культуры і спорту, а таксама ўсе жадаючыя, хто з'яўляецца сапраўдным аматарам здаровага і актыўнага ладу жыцця. Пра сваё жаданне пазмагацца заявілі дзевяць каманд: прадстаўнікі райвыканкама, аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, РАНС, УА "Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара", ДЮСШ, УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік", аграгарадкоў Астроўна, Будзілава і Бачэйкава. Спартыўныя "бітвы" ішлі на пляцоўках у СШ №2 г. п. Бешанковічы і ДЮСШ.

Другую групу склалі спартсмены ўстаноў адукацыі раёна: СШ №1 і №2 райцэнтра, Вярхоўскай БШ, Ржаўскай, Астровенскай і Каранеўскай д/с-СШ. Валейбалісты сустрэліся на пляцоўцы ў ФСК "Дзвіна".

Аматары спорту змагаліся ўвесь дзень. Змагаліся і перамагалі, фартуна ўсміхалася і адным, і другім, час ішоў, а лік заставаўся роўным, хоць, здавалася, перамога была зусім блізка. У такім разе, калі дзвюх партый было недастаткова, спартсмены разыгрывалі трэцюю. Упарта, горача, каб заваяваць права звацца лепшай камандай і ўзняцца на п'едэстал гонару. І вось надышоў доўгачаканы момант! Гульцы сабраліся ў ДЮСШ на ўрачыстую цырымонію ўшанавання пераможцаў. Хваляваліся і жартавалі, здзіўляючыся сваім поспехам. Прадчуваючы радасныя навіны, валейбалісты нецярпліва мітусіліся, падбадзёрвалі таварышаў. Бляск медалёў ужо адлюстроўваўся ў іх вачах.

У першай групе золата ўзялі валейбалісты аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. З гэтай каманды, дарэчы, і лепшы гулец першынства – Ігар Гурскі. Серабро заваявалі прадстаўнікі РАНС, а бронзу – валейбалісты з аг. Бачэйкава. Сярод спартсменаў устаноў адукацыі першынство было за камандай СШ №2 райцэнтра, другое месца прысуджана Каранеўскай д/с-СШ. У тройку лідараў увайшла і СШ №1 г. п. Бешанковічы. Лепшым гульцом прызнаны Уладзімір Кухто з каманды, што стала сярэбраным прызёрам спаборніцтваў. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Акрамя ФСК "Дзвіна" фінансавыя выдаткі на ўзнагароджанне ўзялі на сябе таксама РА РГА "Белая Русь" і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  14.04.2018
Жители Бешенковичского района могут поучаствовать в конкурсе фотографии
Бешенковичская районная организационная структура "БООР" приглашает земляков поучаствовать в районном фотоконкурсе "Животный мир и охота в Витебской области".

  13.04.2018
"Театральная весна" - в Бешенковичах
14 апреля в Бешенковичах состоится областной смотр театральных коллективов области "Театральная весна".

  13.04.2018
На связи с населением Бешенковиччины - руководство райисполкома
14 красавіка на прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам будзе намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Іванаўна Ждановіч.

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru