Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Заботы сельские
Л. П. Зайцева из УП "Вядерево" очередной раз победила в областных соревнованиях по производству животноводческой продукции
22.06.2018
Л. П. Зайцева из УП Чалавек працы – чалавек будучыні. Ад яго штодзённых прафесійных поспехаў залежаць дабрабыт і эканамічная стабільнасць раёна, вобласці, краіны. Таму і доля такая выпадае, нялёгкая.
Вось, напрыклад, звычайны вясковы працаўнік.
 Рана прачынацца трэба, позна класціся. На рабочым месцы – усё больш гумавыя боты (у туфліках на абцасіках па полі ці ферме асабліва ж не пабегаеш). Рукам мазольным нават дома спакою няма: гаспадарку справіць, на агародзе пазавіхацца… Людзі прыходзяць у сельскую гаспадарку, але застаюцца толькі тыя, для каго гэта праца становіцца прызваннем, хто не ўяўляе сябе на іншым месцы. Працаваць тут – значыць аддаваць зямлі, раслінам, жывёле цеплыню сваіх рук, увагу, клопат, укладваць душу і талент у справу, каб яна стала сэнсам жыцця. Тады і атрымліваецца дасягаць высокіх вытворчых паказчыкаў і, адчуўшы смак перамогі (а ён жа самы салодкі!), не зважаючы на стому, хочацца ісці далей, да новых вышынь.
     Найлепшым прыкладам самаадданасці, добрасумленнасці і працавітасці з'яўляецца Л. П. Зайцава, аператар па вырошчванні і адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы УП "Вядзерава". Чатыры месяцы запар вядзераўская працаўніца была пераможцай абласнога спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі (нагадаем, што ў красавіку сярэднясутачныя прывагі яе падапечных склалі 1206 г). Уручалі Людміле Паўлаўне пачэсную ўзнагароду – Дыплом і грашовую прэмію – на рабочым месцы ў прысутнасці калектыву фермы "Вядзерава". Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка дадала да віншаванняў салодкі падарунак. Як адзначыла сама віноўніца ўрачыстасці, з калегамі яна добра спрацавалася, разумеюць адзін аднаго з паўслова, бо ўсе зацікаўлены ў агульным выніку.
     – Да кожнага цяляці патрэбен індывідуальны падыход. Тут без вопыту ніяк не абысціся. А так у мяне ніякага сакрэту няма, – сціпла ўсміхаецца напрыканцы размовы Людміла Паўлаўна. – Проста сачу за станам цялятак, рацыёнам. Перадавыя паказчыкі – гэта яшчэ і калектыўная заслуга, бо паю ж тым малачком, што надаілі калегі – аператары машыннага даення.
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  20.07.2018
"Прямую линию" с жителями Бешенковичского района проведёт Н. А. Заблоцкий
У суботу, 21 ліпеня, "прамую лінію" з жыхарамі раёна правядзе намеснік старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкі.
  17.07.2018
В агрогородке Будилово Бешенковичского района заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино
В агрогородке Будилово заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино.     Как рассказала редакции председатель Соржицкого сельисполкома А. З. Шахорская, прежний мост был просто не пригоден для эксплуатации: сгнившие перила, разломанные настилы. Ходить по нему было совсем небезопасно. То ли дело сейчас.   — Деревянный 18- метровый мост построен ...
  17.07.2018
ТЦСОН помогает пожилым жителям Бешенковичского района в ремонте печей
Штогод ТЦСАН сумесна з зацікаўленымі службамі раёна праводзіць комплекснае абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця, супрацьпажарнага і тэхнічнага стану жылых памяшканняў грамадзян сталага ўзросту. У гэтым годзе праведзена 852 такіх абследавання.
 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by
© Зара, 2010 -- 2018
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru