Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Проекты  >>  Год малой родины
Проекты: 
В агрогородке Бочейково состоялся праздник улицы Восточной
06.07.2018
В агрогородке Бочейково состоялся праздник улицы Восточной

17 чэрвеня ў аграгарадку Бачэйкава адзначалі дзень вуліцы Усходняй. На свята сабраліся не толькі  жыхары гэтай вуліцы, але і суседніх.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Бачэйкаўскі СДК. Са сваімі нумарамі павіншаваць удзельнікаў свята прыехалі народны калектыў "Улляначка" з Улы і Валерый Віктаравіч Гайко з Драздоў. У іх выкананні прагучала некалькі прыгожых і душэўных песень. Не абыйшлося і без самых маленькіх зорачак, вучаніц пачатковых класаў Бачэйкаўскай сярэдняй школы Ксеніі Груненкі і Дар'і Барысёнак, якія праспявалі дзіцячую беларускую народную песню "Чубарыкі-чубчыкі".
     Павіншаваць жыхароў вуліцы са святам прайшла старшыня Бачэйкаўскага сельвыканкама Галіна Віктараўна Шчука. Прыемным момантам  стала ўручэнне ўзнагарод   старэйшынам вуліцы Надзеі Самуілаўне Мельнік і Васілю Леанідавічу Грыцкевічу. Не забыліся пра доўгажыхароў і самую маленькую жыхарку Лізу са шматдзетнай сям'і Віктара і Вольгі Кавалеўскіх, якія разам выхоўваюць чатырох дзетак. У гэты дзень была адзначана і Ульяна Лабёнак за прыгожыя вырабы ў тэхніцы арыгамі. Акрамя песень, віншаванняў і пажаданняў добрых слоў былі і вясёлыя танцы.  Батут у вёсцы заўсёды чакаюць маленькія вяскоўцы, колькі хацелася ім, столькі і скакалі.
     Для тых, хто хацеў адпачыць, можна было прысесці за сталы, папіць гарбаты  і паслухаць цудоўныя песні, ад якіх хацелася не толькі спяваць, але і патанчыць, дарэчы, так і рабілі весялейшыя і маладзейшыя жыхары вулачкі. Не кожны дзень аднавяскоўцы могуць правесці вольны час разам, як кажуць, па-суседску.
     …Кожнаму з нас грэюць сэрца ўспаміны пра родную вуліцу, па якой калісьці ў дзяцінстве бегаў басанож з сябрамі. Шануйце і зберагайце любыя з маленства мястэчкі і вуліцы. Беражыце і ніколі не забывайце пра тое месца, дзе нарадзіліся і выраслі.
Іна КАЛІНА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  20.07.2018
"Прямую линию" с жителями Бешенковичского района проведёт Н. А. Заблоцкий
У суботу, 21 ліпеня, "прамую лінію" з жыхарамі раёна правядзе намеснік старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкі.
  17.07.2018
В агрогородке Будилово Бешенковичского района заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино
В агрогородке Будилово заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино.     Как рассказала редакции председатель Соржицкого сельисполкома А. З. Шахорская, прежний мост был просто не пригоден для эксплуатации: сгнившие перила, разломанные настилы. Ходить по нему было совсем небезопасно. То ли дело сейчас.   — Деревянный 18- метровый мост построен ...
  17.07.2018
ТЦСОН помогает пожилым жителям Бешенковичского района в ремонте печей
Штогод ТЦСАН сумесна з зацікаўленымі службамі раёна праводзіць комплекснае абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця, супрацьпажарнага і тэхнічнага стану жылых памяшканняў грамадзян сталага ўзросту. У гэтым годзе праведзена 852 такіх абследавання.
 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by
© Зара, 2010 -- 2018
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru