Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Спорт
Бешенковичские труженики села приняли участие в летней спартакиаде среди работников АПК Витебской области
06.07.2018
Бешенковичские труженики села приняли участие в летней спартакиаде среди работников АПК  Витебской области Летняя спартакіяда сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны адбылася ў Пастаўскім раёне на базе спартыўна-турыстычнага комплексу "Азёркі". Сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў спаборніцтвах дэлегавалі і сельгаспрадпрыемствы нашага раёна. Каманду Бешанковіччыны склалі 11 спартсменаў – працаўнікі ЗАТ "ААБ-Агра Наватар", УП "Свіціна-ВМК" і КСВУП "ДраздыАгра".     Хто з удзельнікаў стане самым трапным стралком, пакажа сябе выдатным спартсменам і лепш за ўсіх уладкуе палатачны гарадок? Гэта і многае іншае вырашала судзейская калегія.
     – Нягледзячы на ўпартую барацьбу, на турзлёце панавала прыязная і спрыяльная атмасфера, – адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка. – Саперніцтва было годным і, хоць перамога не на нашым баку (занялі агульнакаманднае 13-е месца), затое ўражанняў атрымалі багата.
     Спартакіяда праходзіла весела, азартна, захапляльна. Узрадавала разнастайнасць відаў спаборніцтваў, у якіх працаўнікі вёскі маглі праявіць свае спартыўныя таленты: міні-футбол, валейбол, дартс, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, паласа перашкод, гіравы спорт, перацягванне каната. Цікавым быў і конкурс мастацкай самадзейнасці, так што ўдзельнікі паспелі не толькі паспаборнічаць, але і добра адпачыць.
     А вось нашым землякам, што раней прымалі ўдзел у абласной спартакіядзе сярод жыхароў вёскі "Сельскія гульні – 2018" (праходзіла ў Полацкім раёне на возеры Суя), пашанцавала больш. Бешанковіччыну прадстаўлялі 30 атлетаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі Аляксандр Ерашоў, які заняў 1-е месца ў настольным тэнісе, і Андрэй Ясінскі – 3-е месца ў гіравым спорце ў вагавой катэгорыі да 90 кг. У выніку Бешанковіцкі раён заняў 6-е месца ў агульнакамандным заліку сярод 19 раёнаў вобласці.
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  20.07.2018
"Прямую линию" с жителями Бешенковичского района проведёт Н. А. Заблоцкий
У суботу, 21 ліпеня, "прамую лінію" з жыхарамі раёна правядзе намеснік старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкі.
  17.07.2018
В агрогородке Будилово Бешенковичского района заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино
В агрогородке Будилово заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино.     Как рассказала редакции председатель Соржицкого сельисполкома А. З. Шахорская, прежний мост был просто не пригоден для эксплуатации: сгнившие перила, разломанные настилы. Ходить по нему было совсем небезопасно. То ли дело сейчас.   — Деревянный 18- метровый мост построен ...
  17.07.2018
ТЦСОН помогает пожилым жителям Бешенковичского района в ремонте печей
Штогод ТЦСАН сумесна з зацікаўленымі службамі раёна праводзіць комплекснае абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця, супрацьпажарнага і тэхнічнага стану жылых памяшканняў грамадзян сталага ўзросту. У гэтым годзе праведзена 852 такіх абследавання.
 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by
© Зара, 2010 -- 2018
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru