Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  газетные номера  >>  Общество
В Бешенковичах работает оздоровительный лагерь "Орлёнок"
06.07.2018
В Бешенковичах работает оздоровительный лагерь

Дзіцячы аздараўленчы лагер "Арляня" пачаў работу яшчэ 24 чэрвеня. Адпачываюць тут 35 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту (ад 6 да 17 гадоў). У першыя дні яны знаёміліся, прызвычайваліся да рэжыму, на трэці адбылося ўрачыстае адкрыццё, якое стала сапраўдным святам лета, сонца і свету.

З адкрыццём першай змены супрацоўнікаў і дзяцей павіншавала начальнік лагера С. У. Ціханава. Святлана Уладзіміраўна запэўніла, што час тут пройдзе весела і з карысцю. Пасля ўрачыстай лінейкі дзеці рушылі ў актавую залу на канцэрт, у якім удзельнічалі ўсе. Захапіла выступленне юных акцёраў, спадабаліся прыпеўкі ў выкананні дзяўчат з першага атрада і многае-многае іншае. Сюрпрызам сталі песня і танец, падрыхтаваныя важатымі. Завяршылася мерапрыемства таксама цікава: узнагародай самадзейным артыстам быў салодкі стол, а пасля яшчэ і дыскатэка.
     Дні ў лагеры праляцяць як адно імгненне, але кожны зможа рэалізаваць свае творчыя магчымасці, бо наперадзе шмат цікавых мерапрыемстваў. Чым толькі тут не займаюцца! Намечаныя мэты рэалізоўваюць паспяхова. Правялі "Малыя алімпійскія гульні", смехапанараму "Дзень наадварот", ваенна-патрыятычную тэлегульню "Зарніца", тэлевіктарыну, разнастайныя конкурсы і нават ток-шоу "Чэрлідынг – гэта…", а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. Паспелі вызначыць міс і містэра лагера, а яшчэ малявалі свае мары, гулялі ў футбол. Павесяліліся на пеннай вечарыне і арганізавалі перадачы "Модны прысуд", "У гасцях у казкі". А колькі ўсяго яшчэ ў планах! Шоу "Тэлевяршыня", акцыя "Тэрыторыя чысціні", флэшмоб "Падары цяпло душы сваёй"…
     Бавіць час у лагеры весела, так што "Арляня" чакае гасцей і на другую змену (з 15 ліпеня па 1 жніўня). Адпачывайце ярка і незабыўна!

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Комментарий*
 
Введите цифры*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
  20.07.2018
"Прямую линию" с жителями Бешенковичского района проведёт Н. А. Заблоцкий
У суботу, 21 ліпеня, "прамую лінію" з жыхарамі раёна правядзе намеснік старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкі.
  17.07.2018
В агрогородке Будилово Бешенковичского района заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино
В агрогородке Будилово заново возвели пешеходный мост, который соединил две части деревни воедино.     Как рассказала редакции председатель Соржицкого сельисполкома А. З. Шахорская, прежний мост был просто не пригоден для эксплуатации: сгнившие перила, разломанные настилы. Ходить по нему было совсем небезопасно. То ли дело сейчас.   — Деревянный 18- метровый мост построен ...
  17.07.2018
ТЦСОН помогает пожилым жителям Бешенковичского района в ремонте печей
Штогод ТЦСАН сумесна з зацікаўленымі службамі раёна праводзіць комплекснае абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця, супрацьпажарнага і тэхнічнага стану жылых памяшканняў грамадзян сталага ўзросту. У гэтым годзе праведзена 852 такіх абследавання.
 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by
© Зара, 2010 -- 2018
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru