Усё далей адыходзяць у гісторыю афганскія падзеі, але іх удзельнікі, якія маладымі хлопцамі прайшлі тымі вогненнымі дарогамі, і сёння памятаюць кожную атаку, кожны стрэл, кожную смерць сяброў. Не часта яны могуць сустрэцца, пасядзець, пагутарыць, успомніць баявых таварышаў. Але штогод 15 лютага адкладваюць усе свае справы і збіраюцца разам.