Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  Новости района
Новости района
"Августовские Спасы"
17.08.2017
У наш час Яблычны Спас ці Праабражэнне Гасподняе святкуюць паўсюдна – і ў вялікіх гарадах, і ў маленькіх вёсках. Як правіла, акрамя асвячэння пладоў у храмах, 19 жніўня праводзяцца розныя забаўляльныя мерапрыемствы – гульні, танцы, канцэрты.

Успомніць традыцыі продкаў прапануюць землякам і работнікі Бачэйкаўскага СДК. 19 жніўня яны запрашаюць жыхароў раёна на фестываль духоўнай творчасці і культуры "Жнівеньскія Спасы". Свята адбудзецца ў аграгарадку Бачэйкава на плошчы каля сельвыканкама. Праграма фестывалю насычана мерапрыемствамі.

З 9 да 12 гадзін у Спаса-Праабражэнскай царкве аграгарадка Бачэйкава адбудзецца святочная служба і асвячэнне пладоў новага ўраджаю. У 11 гадзін адкрыюцца выставы. Тут прадставяць экспазіцыю абразоў пад назвай "І аблічча святое нам душу грэе", вышытых мясцовай народнай умеліцай Надзеяй Краско, дзіцячыя працы "Прыгажосць жыве ўсюды", створаныя наведвальнікамі факультатыва "Асновы праваслаўнай культуры" ДУА "Бачэйкаўская СШ", якія займаюцца з педагогам Марынай Пятроўнай Протас. Таксама запланаваны выставы кніг "Залаты ключ духоўнасці", работ майстроў раённага Дома рамёстваў "Скарбонка талентаў" і кірмаш-продаж прадуктаў пчалярства "На мядок адкрывай раток". Будзе працаваць "Духмяны закуток", дзе можна пазнаёміцца з лекавымі травамі. У праграме – гульні, конкурсы, атракцыёны для дзяцей, малыя змогуць паскакаць на батуце.

Адкрыццё фестывалю духоўнай творчасці і культуры "Жнівеньскія Спасы" запланавана на 13 гадзін. Пачнецца ён з тэатралізаванага прадстаўлення з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці. У 14 гадзін стартуе конкурс мастацкай творчасці вучняў нядзельных школ "Божыя іскрынкі", рыхтуецца гульнявая праграма "Цок-цыгірок". У 15 гадзін пачнецца канцэрт творчых калектываў раёна са званнем "народны", а 16-й гадзіне – танцавальная праграма ў выкананні народнага аркестра народных інструментаў, у 16 гадзін 30 хвілін – эстрадны канцэрт маладых талентаў.

Запрашаем на свята!

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru