Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  Новости района
Новости района
«Чистый водоём»

20.04.2017
З 19 па 28 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Чысты вадаём". Яна праводзіцца ГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" чацвёрты год і стала ўжо традыцыйнай.

З 2014 года па 2016 год сіламі членаў "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў" сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста неабыякавымі грамадзянамі прыведзена ў парадак больш за 2 тысячы кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек, сабрана больш за 3 тысячы кубічных метраў смецця, якое вывезена на палігоны цвёрдых бытавых адходаў.

Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Згодна з графікам правядзення акцыі ў нашым раёне з 19 па 21 красавіка работы па ачыстцы 4-кіламетровай берагавой лініі запланаваны ўздоўж возера Запольскага (в. Заполле), а з 26 па 28 красавіка трэба навесці парадак на прыбярэжнай паласе працягласцю 2 км ля возера Чорнага (в. Свяча).

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у акцыі "Чысты вадаём"!

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru