Афіцыйны сайт Бешанковiцкай грамадска-палiтычнай газеты
Зара
На главную Написать письмо Карта сайта

Пн. Вт. Ср. Чт. Пт. Сб. Вс.
Бешенковичи | Бешенковичский район | Погода в Бешенковичах | Новости Бешенковичей | Новости Бешенковичского района | Заря | Зара | Газета Бешенковичей
Бешенковичи
Главная  >>  Новости района
Новости района
Завтра - республиканский субботник

21.04.2017
Жыхары Бешанковіччыны разам са сваімі суайчыннікамі заўтра на добраахвотнай аснове прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку. Прыдзвінцы будуць працаваць на рабочых месцах, ажыццяўляць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы.

50% з іх паступіць на рахунак Міністэрства фінансаў, астатнія 50% грашовых сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і будуць накіраваны на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, што забяспечваюць развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 красавіка з'яўляецца рабочым днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспублікнскага суботніка (далей – грашовыя сродкі), у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на асобны рахунак раённага выканаўчага камітэта: №3641903000203, філіяла №215 "АСБ Беларусбанк" г. Орша ЦБП №203 у г. п. Бешанковічы, код банка 647, атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, УНП 300145203 з наступным пералікам на рахунак Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам) (суботнік): №3641301000471, філіял №200 – Віцебскае ўпраўленне ААТ "АСБ Беларусбанк", код 150801635, УНП 300294561.

 Бешенковичи  
Курсы вылют
Курсы валют. http://www.priorbank.by

   Новости страны

©БЕЛТА
© Зара, 2010 -- 2014
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА

Рейтинг@Mail.ru