Close
Курс валют: $ 3.1284 | € 3.3791 | ₽100 3.661 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cясно

Пчаляры

Мёд утрымлівае больш за сто карысных рэчываў, якія поўнасцю засвойвае арганізм чалавека. Але пра гэта Ларыса ў свае дзіцячыя гады яшчэ не ведала. Тады яе больш прывабліваў пах мёду, яго смак. Дзяўчынка з цікавасцю сачыла, як збіраюць салодкі нектар працалюбівыя суседскія пчолкі. Ёй вельмі хацелася стаць пчаляром.

Мёд утрымлівае больш за сто карысных рэчываў, якія поўнасцю засвойвае арганізм чалавека. Але пра гэта Ларыса ў свае дзіцячыя гады яшчэ не ведала. Тады яе больш прывабліваў пах мёду, яго смак.


Дзяўчынка з цікавасцю сачыла, як збіраюць салодкі нектар працалюбівыя суседскія пчолкі. Ёй вельмі хацелася стаць пчаляром. Прайшло шмат гадоў, пакуль мара маленькай дзяўчынкі здзейснілася. У 2000 годзе выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Рубежскай школы Ларыса Веніямінаўна Малах завяла невялікую ўласную пасеку.


Яе памочнікам у новай справе стаў муж Мікалай Віктаравіч, аграном мясцовага сельгаспрадпрыемства. За дзесяць гадоў пчаляры набылі значны вопыт і цяпер паспяхова спраўляюцца са сваёй гаспадаркай. Як гаворыцца ў прымаўцы: “Жыццё стала як мёд”. Гэтым каштоўным прадуктам Мікалай Віктаравіч і Ларыса Веніямінаўна (на здымку) ахвотна дзеляцца са сваімі суседзямі.


Леанід АКУЛЁНАК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top