Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

Веламарафон за мір

У ліпені-жніўні Еўрапейскай арганізацыяй «Веласіпед за мір і новыя энергіі» праводзіцца пяты веламарафон па маршруце Парыж -- Масква -- 2010 у рамках руху за мір і ўзаемадзеянне паміж народамі. Марафон агульнай працягласцю больш за 4 тыс. км, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Еўропы ад фашызму, стартаваў 4 ліпеня ў Парыжы і фінішуе 27 жніўня ў Маскве на Чырвонай плошчы.

Адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума райсавета ветэранаў. На ім былі заслуханы пытанні зняцця з ўліку неіснуючых пярвічных арганізацый, як, напрыклад, фабрыкі рымарскіх вырабаў і фабрыкі мастацкіх вырабаў, саўгаса “Сокарава”, іншых і пастаноўкі на ўлік новых, рэарганізацыі некаторых пярвічных арганізацый у цэхавыя з правам пярвічных. З інфармацыяй выступіў старшыня раённага савета ветэранаў М. А. Лабкоў.


Былі заслуханы справаздачы некаторых старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна аб рабоце ў працоўных калектывах. Вопытам сваёй работы дзяліліся Н. У. Воранава (ЗАТ “ААБ-Агра Наватар”), А. В. Аўчыннікава (аграсервіс), С. І. Панкевіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Ф. М. Артамонаў (райвыканкам), С. А. Ніжнікава (раённы вузел электрычнай сувязі).


Вынікі выступленняў падвёў М. А. Лабкоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top