Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

Только за одну неделю

Выкананне Правілаў прыродаахоўнага заканадаўства знаходзіцца пад пастаянным кантролем спецыялістаў Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Як паведаміў рэдакцыі дзяржаўны інспектар аддзела аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Д. В. Матора, толькі за перыяд з 23 да 29 жніўня бягучага года спецыялісты інспекцый правялі 44 рэйдавыя праверкі па вадаёмах, паляўнічых і лясных угоддзях Віцебшчыны, у час якіх выяўлены 60 парушэнняў Правілаў прыродаахоўнага заканадаўства.

Два месяцы назад у вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна з-за ваенных падзей на паўднёвым усходзе Украіны прыбылі дзве сям’і з г. Горлаўка Данецкай вобласці: Раман Аляксеевіч і Ганна Мікалаеўна Карасёвы з двума непаўналетнімі дзецьмі, а таксама Павел Аляксандравіч і Марына Мікалаеўна Катанчык з трыма непаўналетнімі дзеткамі. Заўважу: Ганна і Марына – родныя сёстры. З сабой узялі самы мінімум рэчаў – тое, што было на дарослых ды на малых. І нічога з цёплага адзення, абутку…


Прытулак сваякам без ваганняў прадаставіла адзінокая пенсіянерка Людміла Яўгенаўна Бурнейка, у мінулым даярка стараранчыцкай малочнатаварнай фермы.


Так у хаце з трох пакояў аказалася дружная сям’я з дзесяці чалавек. Месца малавата, але, як кажуць: «У цеснаце ды не ў крыўдзе».


Падтрымалі пацярпелых ад ваенных дзеянняў у суседняй краіне арганізацыі і ўстановы райцэнтра: работнікі раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, аддзела фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, аддзела адукацыі, спорта і турызма райвыканкама і яго метадычнага кабінета, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна», РКЦ №6 ААТ «Белаграпрамбанк» і ЦБУ №203 філіяла 222 «Беларусбанк» г. Чашнікі, ДУ «Бешанковіцкі РЦГЭ», якія аказалі людзям грашовую і рэчавую дапамогу. Іх гора ўсе ўспрынялі як асабістую трагедыю. Таму абыякавых да няшчасця прадстаўнікоў з брацкай Украіны сярод нашых землякоў не было.


Не было іх і сярод жыхароў вёскі Старыя Ранчыцы. Кожны імкнуўся нечым дапамагчы пацярпелым, у тым ліку і прадуктамі харчавання. Многія жыхары райцэнтра прыносяць рэчы ў магазін рытуальных паслуг, адкрыты ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


Трэба было бачыць, наколькі нашы госці ўзрадаваны такім прыёмам і з боку ўлады, і грамадзян. Яны прасілі перадаць усім шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі за ўвагу.


У наш раён прыехалі і сем’і іншых перасяленцаў. Так, у вёсцы Камоскі пасялілася сям’я з пяці чалавек з Луганскай вобласці, яшчэ дзве з Луганскай вобласці – у вёсцы Чарнагосце.


У цяперашні час перасяленцы афармляюць дакументы, каб атрымаць від на жыхарства, а з ім і права працаўладкавацца дарослым, а іх дзецям – магчымасць пайсці ў школу або дзіцячы садок, у чым актыўную дапамогу аказвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top