Да 31 кастрычніка працягнецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Па папярэдніх падліках, у нас на Прыдзвінні на 22 участках для галасавання будуць працаваць больш як 250 упаўнаважаных прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, партый і грамадзян.
Самымі вялікімі – да 15 членаў – абяцаюць стаць участкі для галасавання ў межах райцэнтра і ў аграгарадку Бачэйкава, бо менавіта на іх прыходзяцца самыя густанаселеныя мікрараёны. Колькасны склад участковых камісій будзе сфарміраваны да 3 лістапада.
Раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” традыцыйна не застаецца абыякавай да палітычных працэсаў, што праходзяць у жыцці нашай краіны. У аўторак праўленне грамадскага аб’яднання правяло нараду і разгледзела тры пытанні.
Першыя два датычыліся выбарчай кампаніі. Актывісты “Беларускага саюза жанчын” вылучылі 19 прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, яшчэ 20 жанчын маюць намер удзельнічаць у выбарах у якасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання і ў раённай камісіі.
Не менш важным было і абранне сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў раённым сходзе ўпаўнаважаных, дзе будуць абраны дэлегаты ад раёна на чацвёрты Усебеларускі народны сход. Грамадскае аб’яднанне на раённым форуме прадставяць Ніна Васільеўна Журко і Алена Цімафееўна Карбоўская.
На раённы сход упаўнаважаных, які пройдзе не пазней за 8 лістапада, збяруцца 120 прадстаўнікоў розных прафесій. Ім давядзецца абраць 5 дэлегатаў ад нашага рэгіёна для ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе. Анжэла