Актыўна праведзены ў гэтым годзе абмалот збожжа, вырашчанага жыхарамі Вярхоўскага сельсавета.
На дапамогу працаўнікам вёскі прыйшло мясцовае сельгаспрадпрыемства – ПУП «Свіціна-ВМК», якое вылучыла для гэтых мэт камбайн. За два тыдні прыбраны 181 участак агульнай плошчай 60,5 гектара, што больш леташніх аб’ёмаў. Праца гэтая арганізавана ва ўсіх кутках раёна.
Па распараджэнні старшыні райвыканкама Леаніда Канстанцінавіча Пянькоўскага абмалот збожжавых на прысядзібных участках насельніцтва павінен быць завершаны да 1 верасня. У гэтым годзе пытанне наогул ставілася прынцыпова: уборку асабістых агародаў весці паралельна з працай на палях сельгаспрадпрыемстваў.