Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

Прямая линия с председателем КГК области

15 декабря 2010 года с 10.00 до 11.30 в г. п. Бешенковичи состоится «прямая линия» председателя Комитета государственного контроля Витебской области Максимова Василия Михайловича с жителями Бешенковичского района.<BR>  В ходе «прямой линии» вы можете обсудить с руководителем главного контролирующего органа страны наиболее злободневные проблемы региона, высказать претензии по поводу работы должностных лиц, рассказать о фактах коррупции и нарушениях законодательства.<BR>

Падрыхтоўка ферм да зімова-стойлавага ўтрымання грамадскага пагалоўя – справа адказная. Аднак кіраўнікі і галоўныя зоаветспецыялісты некаторых гаспадарак раёна да канца гэта не ўсведамляюць і па розных прычынах марудзяць. А спрыяльны час для рамонту жывёлагадоўчых памяшканняў і расстаноўкі жывёлы між іншым вельмі хутка мінае.


Вось у сельгаспрадпрыемстве «Свіціна-ВМК», напрыклад, праявілі гаспадарскі падыход, своечасова ўзяліся за справу. Тут, можна сказаць, да зімоўкі падрыхтаваліся, у чым мы і пераканаліся разам з галоўным спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Т. В. Акулёнак.


– Пакуль жывёла была на пашы, усе жывёлагадоўчыя памяшканні гаспадаркі пабелены звонку і ўнутры, прадэзінфіцыраваны, прычым зроблена гэта сваімі сіламі, падрыхтаваны плёначнікі для нованароджаных цялятак і прафілакторыі для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы на дарошчванні, – расказвае галоўны ветурач «Свіціна-ВМК» Любоў Сяргееўна Міхайлоўская. – Пад поўную патрэбнасць на ўвесь зімова-стойлавы перыяд назапашаны сена, грубыя кармы, канцэнтраты. На ферме ў вёсцы Вярхоўе адрамантавана сістэма вадапаення жывёлы. Засталося толькі прамыць трубаправоды на дзвюх фермах – у Вярхоўі і Аскерах, ды перад халадамі ўцяпліць дзверы.


Зазірнулі ў нядаўна рэканструяваную ферму на 200 галоў. Тут буронкі ўтрымліваюцца кругласутачна. Побач размясцілася даільная зала з сучасным абсталяваннем: дзвюма халадзільнымі ўстаноўкамі, разлічанымі на тры тоны малака кожная. Працэс даення кароў кантралюе камп’ютар. З даільных апаратаў чыстае малако па трубаправодах адразу паступае ў маразільныя камеры. Так што ручная праца зведзена да мінімуму. У гэтым памяшканні ёсць душавыя кабіны, раздзявальня, пакой для адпачынку, санвузел. Словам, створаны ўсе ўмовы для працы даярак і абслугоўваючага персанала.


Думаецца, што ў «Свіціне-ВМК» ніякіх праблем з зімоўкай жывёлы не павінна быць, паколькі падыход да яе гаспадарскі.


Нямала ўжо зроблена ў гэтым напрамку і ў аграсервісе. У прыватнасці, яго падраздзяленні – «Бачэйкава-Агра».


– У дадзены момант перавозім цялят з летняга лагера, што ля вёскі Новае Сяло, у жывёлагадоўчыя памяшканні. Звязана гэта з умовамі надвор’я, – дзеліцца галоўны заатэхнік гаспадаркі Аляксей Міхайлавіч Дойлін, якога сустрэлі тут. – Бягучы рамонт, дэзінфекцыю і пабелку 11 жывёлагадоўчых ферм зрабілі за лета, калі там не было жывёлы. Адрамантавалі сістэму вадапаення і падлогу ў Далосцах і Двор Нізгалаве, дах – у Касарэўшчыне. Тэрыторыя вакол памяшканняў абкошана, агароджана. Але работы яшчэ шмат. Цяпер вядзём рамонт фермы на 750 галоў у вёсцы Клешчыно. За пяць гадоў эксплуатацыі яна запатрабавала да сябе ўвагі. Каровы пакуль знаходзяцца на пашы. Трэба рамантаваць сістэму вадапаення, гноевыдалення, зрабіць поўнае тэхнічнае абслугованне абсталявання фермы.


– Тут работ з падрыхтоўкай жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання грамадскага пагалоўя яшчэ шмат, – гаворыць Таццяна Віктараўна Акулёнак. – Але яны вядуцца і павінны завяршыцца ў тэрмін.


Будзем спадзявацца, што так і здарыцца. Аднак на апошнім пасяджэнні савета ўпраўлення райсельгасхарчу прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў «Бачэйкава-Агра», «ПалітаддзелецАгра» і «ПлісыАгра» былі папярэджаны за вельмі марудныя тэмпы ў падрыхтоўцы ферм да зімы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top