Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Малако са знакам “плюс”

  Жывёлаводы прыдзвінскага краю пачалі новы год з добрымі вынікамі. Па стане на 11 студзеня, валавая вытворчасць малака сельгасарганізацыямі раёна склала 51 тону 270 кілаграмаў. Да адпаведнага перыяду 2010 года ўдалося прыбавіць 6 тон 790 кілаграмаў. Удой на карову склаў 9,3 кілаграма малака, а гэта таксама больш чым летась на 1,4 кілаграма.  Добрыя лічбы вымалёўваюцца і па продажы малочнай прадукцыі. Сельгасарганізацыі раёна рэалізавалі 48 тон 178 кілаграмаў малака. Плюс да адпаведнага перыяду мінулага года – 8 тон 344 кілаграмы. Таварнасць малочнай прадукцыі склала 86%. Каля трэці атрыманага малака мае гатунак “Экстра”, 67% прыйшлося на вышэйшы гатунак. У ідэале гэтыя суадносіны павінны складаць 50 на 50, таму трэба яшчэ больш працаваць над якасцю прадукцыі.

    У цэлым жа ўсе сельгасвытворцы раёна па вытворчасці і продажы малака сёлета працуюць з нарастаючымі тэмпамі. Выключэнне складае толькі ПУП “АграВітВін”, дзе назіраецца зніжэнне аб’ёмаў.  
  Для нарошчвання вытворчасці малочнай прадукцыі спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу раяць узмацніць на фермах кантроль за зімова-стойлавым утрыманнем жывёлы, у прыватнасці, больш увагі надаць збалансаванаму кармленню, прыгатаванню кормасумесяў, наладзіць паўнацэнныя прагулкі буйной рагатай жывёлы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top