Close
Курс валют: $ 3.1313 | € 3.3879 | ₽100 3.6551 | 
 Погода в Бешенковичах: 12 °Cясно

На лінейцы гатоўнасці

  Уся пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да 1 сакавіка 2011 года. Гэта задача пастаўлена перад аграрыямі прыдзвінскага краю на абласным узроўні. <BR>  Сельгасфіліял “Вядзерава” – невялікая ў раёне гаспадарка. Але тут ведаюць цану сялянскай працы і з карысцю выкарысталі адведзены для рамонту машынна-трактарнага парку час. Усе работы завяршылі да 31 снежня 2010 года.<BR>   Добра праявілі сябе ў гэтай справе механізатары Ігар Міхайлавіч Масалаў і Уладзімір Іванавіч Семянькоў, зваршчык Леанід Венедыктавіч Шыпуля і токар Васіль Іванавіч Мярэчка. Усяго 50 мільёнаў рублёў спатрэбілася гаспадарцы, каб паставіць на лінейку гатоўнасці 2 пасяўныя агрэгаты, 4 плугі, 3 культыватары, 2 апырсквальнікі і  раскідвальнік мінеральных тукаў, а таксама 9 адзінак трактароў.<BR>

  Уся пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да 1 сакавіка 2011 года. Гэта задача пастаўлена перад аграрыямі прыдзвінскага краю на абласным узроўні.
  Сельгасфіліял “Вядзерава” – невялікая ў раёне гаспадарка. Але тут ведаюць цану сялянскай працы і з карысцю выкарысталі адведзены для рамонту машынна-трактарнага парку час. Усе работы завяршылі да 31 снежня 2010 года.
   Добра праявілі сябе ў гэтай справе механізатары Ігар Міхайлавіч Масалаў і Уладзімір Іванавіч Семянькоў, зваршчык Леанід Венедыктавіч Шыпуля і токар Васіль Іванавіч Мярэчка. Усяго 50 мільёнаў рублёў спатрэбілася гаспадарцы, каб паставіць на лінейку гатоўнасці 2 пасяўныя агрэгаты, 4 плугі, 3 культыватары, 2 апырсквальнікі і  раскідвальнік мінеральных тукаў, а таксама 9 адзінак трактароў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top