Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 |
Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Шчупак аказаўся большым за сямігадовае дзіця

Дзесяцікілаграмовы шчупак даўжынёй 1 метр 25 сантыметраў стаў здабычай рыбалова-аматара з г. п. Бешанковічы Яўгена Васільевіча Булыні.
Рыбацкае шчасце чакала яго на рацэ Заходняя Дзвіна, непадалёку ад паромнай пераправы.
Пасядзець з вудачкай ля вады ці закінуць спінінг Яўген любіць з маленства, вырас ля ракі, таму і на рыбалку ходзіць у асноўным на Дзвіну. А вось так пашанцавала, кажа, упершыню. Вядома, з пустымі рукамі дадому ніколі не вяртаўся, было, што трапілася рыбіна кілаграмаў на сем. А тут такое шчасце!
“Спачатку, — расказваў Яўген Васільевіч, — калі выцягнуў улоў, нават разгубіўся: што з ім рабіць, куды пакласці? А потым стаў званіць жонцы, каб прынесла сумку”.
Дома з рыбінай памерыўся іх сын Іван (на здымку), шчупак аказаўся большым за сямігадовае дзіця…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top