Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Спадзяюцца на ўласную руплівасць

<P>  Сельгасвытворцы прыдзвінскага краю вядуць рамонт тэхнікі. СВК “Бачэйкава”, напрыклад, працэнтаў на 70 гатовы да выхаду ў поле. На лінейку гатоўнасці пастаўлена ўся глебаапрацоўчая тэхніка, даводзяцца да ладу трактары. На маторарамонтны завод адпраўлены 2 рухавікі, яшчэ 3 для “МТЗ-1221” і “К-700” ужо вярнуліся назад.   Па словах старшыні сельгаспрадпрыемства Віктара Віктаравіча Родзіча, механізатары зацікаўлены ў тым, каб аператыўна і якасна выканаць работу. За кожным з іх замацаваны трактар і прычапны інвентар. Таму спадзявацца даводзіцца толькі на сябе, а ад вынікаў працы залежыць аплата. У гаспадарцы распрацаваны расцэнкі па відах работ, зацверджаны даплаты за хуткасць і якасць. У ліку самых старанных механізатараў тут называюць Уладзіміра Піліпёнка, Уладзіміра і Аляксея Гайсёнкаў, Аляксандра Ляхоўскага.<BR>   На падрыхтоўку машынна-трактарнага парку да вясны СВК “Бачэйкава” скарыстаны 50 мільёнаў рублёў уласных сродкаў, яшчэ 26 мільёнаў у студзені 2011 года прыйшлі з бюджэту. Падчас пасяўной кампаніі ў гаспадарцы мяркуюць задзейнічаць на розных відах работ наяўныя 32 адзінкі тэхнікі і ўжо зараз задумваюцца аб неабходнасці папоўніць іх колькасць 6-7 дадатковымі трактарамі.</P>

  Сельгасвытворцы прыдзвінскага краю вядуць рамонт тэхнікі. СВК “Бачэйкава”, напрыклад, працэнтаў на 70 гатовы да выхаду ў поле. На лінейку гатоўнасці пастаўлена ўся глебаапрацоўчая тэхніка, даводзяцца да ладу трактары. На маторарамонтны завод адпраўлены 2 рухавікі, яшчэ 3 для “МТЗ-1221” і “К-700” ужо вярнуліся назад.   Па словах старшыні сельгаспрадпрыемства Віктара Віктаравіча Родзіча, механізатары зацікаўлены ў тым, каб аператыўна і якасна выканаць работу. За кожным з іх замацаваны трактар і прычапны інвентар. Таму спадзявацца даводзіцца толькі на сябе, а ад вынікаў працы залежыць аплата. У гаспадарцы распрацаваны расцэнкі па відах работ, зацверджаны даплаты за хуткасць і якасць. У ліку самых старанных механізатараў тут называюць Уладзіміра Піліпёнка, Уладзіміра і Аляксея Гайсёнкаў, Аляксандра Ляхоўскага.
   На падрыхтоўку машынна-трактарнага парку да вясны СВК “Бачэйкава” скарыстаны 50 мільёнаў рублёў уласных сродкаў, яшчэ 26 мільёнаў у студзені 2011 года прыйшлі з бюджэту. Падчас пасяўной кампаніі ў гаспадарцы мяркуюць задзейнічаць на розных відах работ наяўныя 32 адзінкі тэхнікі і ўжо зараз задумваюцца аб неабходнасці папоўніць іх колькасць 6-7 дадатковымі трактарамі.
Анжэла ЛЮДЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top