Апошнія два тыдні карэспандэнты “Зары” сустракаліся з чытачамі раёнкі ў розных кутках раёна, бліжэй знаёмілі іх з выданнем, выслухоўвалі заўвагі і пажаданні па паляпшэнні якасці раённай газеты – адзінага выдання, якое сёння паўнавартасна расказвае пра жыццё раёна і знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да сваіх чытачоў. Ніводная заўвага нашых падпісчыкаў не застанецца без увагі. Напрыклад, па просьбе нашых чытачоў мы адкрываем у “Зары” новую рубрыку “Юрыдычная кансультацыя”.
Гэта будзе сумесны праект “Зары” і натарыяльнай канторы. На прававыя пытанні, з якімі звернуцца да нас жыхары раёна, будзе адказваць натарыус Святлана Віктараўна Спірыдонава. Калі вам, шаноўныя чытачы, у пэўнай сітуацыі патрэбна кансультацыя юрыста, дасылайце свае пытанні на адрас рэдакцыі: г.п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 15, з пазнакай “Юрыдычная кансультацыя” (у лісце пазначце, калі ласка, сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, хатні адрас і кантактны тэлефон). Звярнуцца ў юрыдычную кансультацыю “Зары” можна і па тэлефонах: 8(02131)4-11-09, маб. 8(029)818-35-24.