Стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна, выкананне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” абмеркаваны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў мінулую пятніцу пад старшынствам першага намесніка старшыні райвыканкама У. І. Красікава. З інфармацыяй выступілі пракурор раёна А. С. Шклярэўскі і начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. Р. Новік.
На пасяджэнні разгледжаны таксама ход выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, абмеркаваны меры па эфектыўным выкананні судовых пастаноў, факты гібелі людзей на пажарах, зацверджаны план мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі знаходжання насельніцтва на вадаёмах раёна.