Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

На “прамой лініі” – кіраўніцтва РАУС

Па інфармацыі раённага аддзела ўнутраных спраў, 20 мая кіраўніцтва РАУС праводзіць з жыхарамі раёна “прамую лінію”. Начальнік раённага  аддзела міліцыі, яго намеснікі, кіраўнікі дзяржаўтаінспекцыі раёна і групы па грамадзянству і міграцыі выслухаюць вас з 16 гадзін 30 хвілін да 17 гадзін 30 хвілін па тэлефоне: 4-13-62.

Перад прысутнымі, а гэта былі не толькі франтавікі і ветэраны працы, але і прадстаўнікі маладога пакалення, выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама У. Р. Кухто. Ён павіншаваў прысутных са святам, пажадаў моцнага здароўя і дабрабыту. Затым Уладзімір Рыгоравіч уручыў памятны знак і пасведчанне «Ганаровы ветэран працы Рэспублікі Беларусь» удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, жыхару г. п. Бешанковічы Аляксею Андрэевічу Куімаву.


Надалей увага прысутных пераключылася на канцэртную праграму, якую падрыхтавалі майстры мастацкай самадзейнасці райцэнтра. Са сцэны гучалі песні, гумарэскі, цёплыя віншаванні і шчырыя словы ўдзячнасці за працу і грамадскую дзейнасць нашых заслужаных ветэранаў.


Асабліва запомніліся выступленні спевакоў Валерыя Гайко і Сяргея Яўжэнкі, баяністкі Таццяны Зайцавай, майстра размоўнага жанру Раісы Васільеўны Грыб, народнага ансамбля народнай песні «Весялуха», народнага хору «Ветэран». Кожны нумар суправаджаўся шчырымі апладысментамі прысутных у зале. Словам, свята для пажылых людзей удалося на славу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top