Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Любімай справай даражыць умейце

З узвядзеннем у Камосках аграгарадка ў лепшы бок змянілася і жыццё на вёсцы. Мясцовыя жыхары атрымалі ў падарунак новую  бібліятэку. Яна падзяляе адзін будынак з комплексна-прыёмным пунктам, але стала больш прасторнай і ўтульнай.
   Гаспадарыць у кніжным доме чалавек, улюблёны ў сваю прафесію, творчы і неардынарны. Шаснаццаць гадоў таму назад Іна Уладзіміраўна Паліўкіна (на здымку), выхавацель па спецыяльнасці, прыйшла працаваць у новую для сябе сферу. Бібліятэчная справа захапіла. У кніжках, як вядома, захоўваюцца народная мудрасць і гістарычны вопыт народа. У Палітаддзельскай бібліятэцы кніжны фонд складае каля 7,5 тысячы экзэмпляраў. Паслугамі яе карыстаюцца 280 чытачоў, з іх 46 – дзеці і падлеткі. Чытаюць тут  розныя па жанрах выданні: гістарычную літаратуру, класіку, сучасныя дэтэктывы, жаночыя раманы.
  Штомесяц прыходзяць у Камоскі і перыядычныя выданні. Толькі газет набярэцца каля 30.  Гэта любімая ўсімі раёнка, абласныя выданні “Віцебскі рабочы”, “Народнае слова”, а таксама газеты “СБ”, “Рэспубліка”, “АиФ”. З задавальненнем вяскоўцы чытаюць і часопісы “Хозяин”, “Гаспадыня”, “Алеся”, “Родная прырода”, “Урожайные сотки”, “Цветок”. Дзеці цікавяцца такімі выданнямі, як “Вясёлка”, “Незнайка”, “Лесавік”, “Рюкзак”.  
  Іна Уладзіміраўна Паліўкіна ў сваёй рабоце не абмяжоўваецца толькі задавальненнем патрэб вяскоўцаў у чытанні. Пры бібліятэцы, напрыклад, ствараецца міні-музей старажытных рэчаў “Беларуская даўніна”. Пастаўлена работа і ў экалагічным накірунку. Іна Уладзіміраўна рэалізуе мэтавую праграму “Зялёная аптэка”,  у бібліятэцы аформлены тэматычны куток “Кладоўка здароўя”. Тут збіраюцца рэцэпты фітагарбаты, карыснай пры розных хваробах, вядзецца картатэка траўнікаў. А мясцовая дзятва займаецца ў гуртку “Кропелькі”, пад кіраўніцтвам бібліятэкара дзеці збіраюць лекавыя расліны і вывучаюць іх гаючую сілу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top