Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Приглашаем на праздник

У перыяд з 18 па 31 кастрычніка райпа праводзіць акцыю «Тавар дня» з усталяваннем гандлёвай надбаўкі ў памеры 5% на асобныя віды прадукцыі.


Напрыклад, у «Галантарэі» з 21 па 24 кастрычніка можна будзе танней купіць ільняныя камплекты, абрусы і гардзінны цюль (ААТ «Стужка»), а з 25 па 27 чысла – рэпрадукцыі (габелены). Ва «Універмазе» ў аддзеле «Тавары для дзяцей» з 18 па 21 кастрычніка зніжана гандлёвая надбаўка на паўчаравікі, адкрытыя і закрытыя туфлі для хлопчыкаў і дзяўчынак, спартыўныя дзіцячыя касцюмы. У аддзеле «Тавары для жанчын» у гэтыя дні можна набыць са скідкай калготкі (20 дэн), а з 22 па 25 кастрычніка – пасцельную бялізну швейнага цэха райпа, трыкатажныя вырабы (ААТ «Элма», ТАА «Дылма Плюс»). Аддзел «Тавары для мужчын» парадуе зніжэннем цэн з 18 па 21 кастрычніка на паўчаравікі, а з 22 па 25 чысла – на касцюмы і пінжакі.  


Таварам дня з 27 па 29 кастрычніка ў магазіне «Мэбля» будуць коўдры паўшарсцяныя і падшываныя, у «Гаспадарчых таварах» з 18 па 25 чысла – дываны з Брэста, з 23 па 27 кастрычніка – гаршкі для тушэння, наборы для вады і напояў, наборы для ванных пакояў, пральныя мыйныя сродкі ААТ «Бархім» (расфасоўка 1,5 кг), з 29 па 31 чысла – эмалі каляровыя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top