У рэдакцыю дазваніўся жыхар в. Астроўна Г. І. Ліхавідаў. Георгій Іванавіч паведаміў, што ў мясцовым магазіне “Прыазёрны” зламаўся кандыцыянер, і ўжо больш за тыдзень яго не
рамантуюць.
У гандлёвай зале тэмпература паветра ўзнялася да +37 градусаў. У такіх умовах не толькі цяжка працаваць, але і немагчыма захоўваць прадукты харчавання.
Як паведаміў рэдакцыі намеснік старшыні праўлення райпа па тэхнічным пераўзбраенні В. Ф. Струкаў, затрымка была звязана з тым, што са строю выйшаў не толькі кандыцыянер, але і кампрэсар, давялося запрашаць спецыяліста з абласнога цэнтра.
— На сённяшні дзень, — расказаў Валерый Фёдаравіч, — новы кампрэсар устаноўлены, кандыцыянер працуе.