Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

У лідАрах – маладзёжныя экіпажы

    На жніве ў ПСУП “ААБ Наватар” заняты 13 камбайнаў. З іх 7 убіраюць хлеб у рубежскай зоне, у тым ліку і тры маладзёжныя экіпажы. Дарэчы, моладзь сёлета займае ў гаспадарцы лідзіруючыя пазіцыі, хаця ўмовы надвор’я пакуль не дазваляюць уборцы развярнуцца на поўную моц.


Сярод хлебаробаў на першы радок у працоўным спаборніцтве на канец мінулага тыдня выйшаў экіпаж у складзе Аляксандра Сінкевіча і Аляксандра Масціцкага (на здымку). А. Сінкевіч ужо трэці сезон на жніве, летась быў тысячнікам і сёлета ўпэўнена ідзе да пастаўленай мэты. Канкурэнцыю  лідарам складаюць маладзёжны экіпаж Алега Кузьміна і Мікалая Мічтова, а таксама сямейны ў складзе братоў Уладзіміра і Дзмітрыя Міленкаў. Не саступае моладзі і яшчэ адзін сямейны экіпаж бацькі Пятра Карпавіча Агафонава і сына Аляксея. На адвозцы збожжа ў лідарах Юрый Іванавіч Бялько, Міхаіл Мікалаевіч Дубко і Леанід Аляксеевіч Бабарэнь.
   Асабісты ўклад усіх удзельнікаў жніва ва ўборку зерневых у гаспадарцы адсочваюць штодня. У гонар пераможцаў на цэнтральнай сядзібе падымаюць сцяг, забяспечваюць галоснасць вынікаў працоўнага саперніцтва шляхам афармлення інфармацыйнага стэнда. Прадугледжаны і грашовыя прэміі для пераможцаў. Так, за 1-е месца яна складае 300 тысяч рублёў, за 2-е – 250 тысяч, за 3-е – 200 тысяч рублёў.
   Убіраць наватарцам сёлета давядзецца амаль 3 тысячы гектараў зерневых. За дзень хлебаробы абмалочваюць ад 50 да 100 гектараў, збіраюць па 200-400 тон хлеба ў суткі пры сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў на круг. І ўжо напалову справіліся з пастаўкай збожжа дзяржаве, а план па продажу зерня ў гэтай гаспадарцы самы вялікі ў раёне – 1460 тон. Летась у “ААБ Наватары” сабралі крыху больш за 6800 тон хлеба, сёлета плануюць павялічыць паказчык амаль удвая, сабраць 12 900 тон зерня.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top