Як паведамілі ў аддзеле культуры райвыканкама, каб падтрымаць працоўны дух хлебаробаў, распрацаваны графік абслугоўвання ўдзельнікаў жніва канцэртамі, арганізуецца выезд агітбрыгад і калектываў мастацкай самадзейнасці на поле.
Аднымі з першых такую музычную сустрэчу падарылі працаўнікам вёскі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці аграгарадка Камоскі. Даць канцэрт на хлебным полі плануюць вакальны гурт Астровенскага СДК і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці СДК аграгарадка Дразды. Завітаць да хлебаробаў з добрай песняй збіраюцца таксама калектывы мастацкай самадзейнасці Вярхоўскага і Пліскага СДК, ансамбль “Крыніца” Бачэйкаўскага СДК.