Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Бешенковичские культработники приняли участие в фестивале Смеяться — не грех

У 11-ты раз на абласное свята народнага гумару “Смяяцца  — не грэх” у Шуміліна з’ехаліся культработнікі Віцебшчыны. Наш раён на гэтым культурным форуме прадстаўляла клубнае аматарскае аб’яднанне нацыянальнай кухні “Бараболя” Вярхоўскага СДК, якім кіруе Наталля Лісічонак, а ў намінацыі “Індывідуальны выканаўца” выступіла метадыст РДК Алеся Цапота.

   На тэматычную выставу страў нацыянальнай кухні нашы землякі прывезлі больш за тры дзясяткі кулінарных шэдэўраў, адным з асноўных кампанентаў якіх стала бульба. Усе разам яны былі аб’яднаны пад агульнай назвай “Бацькоўскі дар”.
    Гэтую тэматычную выставу можна назваць калектыўнай творчасцю, бо гатавалі і афармлялі стравы работнікі клубных устаноў раёна і бібліятэк. А члены “Бараболі” падрыхтавалі жартоўнае выступленне з песнямі і арыгінальна прадставілі на свяце гумару.
   Бешанковіцкім культработнікам падалося здзівіць гасцей і арганізатараў абласнога фестывалю гумару. Дадому яны вярнуліся з узнагародамі. Дыпломамі адзначана як індывідуальнае выступленне Алесі Цапоты, так і тэматычная выстава страў беларускай кухні аматарскага аб’яднання “Бараболя”.
  На здымку: “Бараболя” прэзентуе стравы нацыянальнай кухні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top