Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Год книги в Бешенковичском районе

На павышэнне ролі кнігі, фарміраванне павагі і любові да мастацкага слова нацэлены ўказ Прэзідэнта Беларусі, які абвясціў бягучы год Годам кнігі. Выпадковасць гэта ці не, але на 2012-ы прыпадаюць некалькі значных юбілейных дат класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка. Усё гэта пры планаванні сваёй работы на бягучы год і ўлічылі бібліятэкі раёна, якія насыцяць свае будні рознымі тэматычнымі мерапрыемствамі.

  Вось толькі некаторыя з іх. Раённая дзіцячая бібліятэка плануе арганізаваць цыкл экскурсій для дашкольнікаў “Як хораша з кніжкай сябраваць”, у цэнтральнай раённай бібліятэцы пройдзе дзень адчыненых дзвярэй “Хай кніга нас аб’ядноўвае!”. Бенефіс на лепшага чытача “Кніга – свята для душы” аб’явіць Ульская бібліятэка, свята чытання “Ты толькі ўяві сабе на імгненне, як бы мы жылі без кніжак” пройдзе ў бібліятэцы аграгарадка Вярхоўе. На літаратурную гадзіну “Кніга – верны сябар і лепшы спадарожнік” запросяць у Паліцах. А  Бікложская бібліятэка збярэ сваіх чытачоў на гульню “Падарожжа ў краіну яе вялікасці кнігі”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top