Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Бешенковичская ветеранская организация отметила 25-летний юбилей

Ветэраны -- людзі неабыякавыя. І хаця многія з іх ужо даўно на пенсіі, не страчваюць з гадамі бадзёрасці і аптымізму, па-ранейшаму з’яўляюцца актыўнымі членамі грамадства. Вось і на пленуме раённай арганізацыі ветэранаў, які праходзіў у мінулы аўторак, у дзень 25-годдзя з даты заснавання арганізацыі, не адмоўчваліся, задалі размове дзелавы тон, ініцыявалі вырашэнне праблем, з якімі сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці пенсіянеры.

Ветэраны — людзі неабыякавыя. І хаця многія з іх ужо даўно на пенсіі, не страчваюць з гадамі бадзёрасці і аптымізму, па-ранейшаму з’яўляюцца актыўнымі членамі грамадства. Вось і на пленуме раённай арганізацыі ветэранаў, які праходзіў у мінулы аўторак, у дзень 25-годдзя з даты заснавання арганізацыі, не адмоўчваліся, задалі размове дзелавы тон, ініцыявалі вырашэнне праблем, з якімі сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці пенсіянеры.


Лідарам ветэранскіх арганізацый раёна цікава ўсё. Таму яны ўважліва слухалі віншаванні са святам, выступленні старшыні раённага савета ветэранаў М. А. Лабкова і старшыні раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведава аб дзейнасці арганізацыі і стане спраў у раёне ў цэлым, планах на будучае. Ушанавалі светлую памяць першага старшыні райсавета ветэранаў І. А. Корбана  хвілінай маўчання. Пра тое, як на Прыдзвінні рэалізуецца комплексная праграма сацыяльнай падтрымкі і абслугоўвання ветэранаў, пажылых людзей і інвалідаў, удзельнікам пленума расказаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама У. Р. Кухто. Яна, канешне ж, дае свой плён. Аднак, як зазначылі ветэраны, хапае яшчэ пытанняў, якія патрабуюць першачарговай увагі.
  Адно з іх – арганізацыя пахавання людзей, якія ў свой час унеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Як адзначыў М. А. Лабкоў, на жаль, ёсць факты, калі ў апошні шлях заслужаных людзей раёна праводзяць толькі родныя і блізкія, а кіраўнікі працоўных калектываў не знаходзяць часу, каб прыйсці на могілкі і сказаць добрае слова пра чалавека.
  Сёння на Прыдзвінні пражываюць 35 ардэнаносцаў, нямала былых кіраўнікоў працоўных калектываў, якіх, па меркаванні ветэранаў, можна падключыць  да патрыятычнага выхавання моладзі. Пакуль гэты магутны рэзерв выкарыстоўваецца мала. А ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў сілу свайго ўзросту ўжо не могуць, як раней, актыўна праводзіць работу па выхаванні падрастаючага пакалення.
Ветэраны вайны і працы – гэта людзі, якія
 прывыклі спадзявацца на сябе, рабіць усё самастойна, на якіх варта раўняцца. Хаця падтрымка ім патрэбна ў першую чаргу. Але, калі пажылыя людзі і агучылі на пасяджэнні праблемы, то ніводная з іх не датычылася некага асабіста. Лідары ветэранскіх арганізацый хадайнічалі пра паляпшэнне дабрабыту ўсіх пенсіянераў.
  “У марозы ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей тэмпература апускалася да 15 градусаў. Што плануе зрабіць сацыяльная служба, как выправіць сітуацыю?” – цікавілася В. П. Лабкова.
  “Зараз праблема вырашана, — супакоіў жанчыну У. Р. Кухто. — работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі знялі шайбу на сістэме ацяплення, павялічылі падачу цяпла ў памяшканне, якое, дарэчы, першапачаткова не было прадугледжана для пражывання людзей. У 2012 годзе службе выдзелены 120 мільёнаў рублёў, таму тут запланавана замена вокнаў, часткова – батарэй ацяплення, у наступным годзе – цеплавая рэабілітацыя будынка. У планах таксама – замена мэблі, бялізны.
Вызначаныя работы ў аддзяленні праведзены летась. У прыватнасці, зроблены вентыляцыя, бягучы рамонт памяшканняў. Іншая справа, што ёсць неабходнасць павелічэння колькасці сацыяльных ложкаў. Сёлета закрываецца Дабрыгорская школа. Сярод іншых разглядаецца варыянт, каб яна стала прытулкам для адзінокіх людзей.”
  У раёне пражываюць больш за шэсць тысяч пенсіянераў, сярод іх нямала адзінокіх, інвалідаў, якія патрабуюць першачарговай увагі.  Таму размова не магла не закрануць дзейнасці Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А дакладней – даступнасці аказваемых тут паслуг для шырокага кола пажылых жыхароў раёна.
  Як пацвердзіў і сам У. Р. Кухто, створаная  брыгада ў складзе трох чалавек не ў стане выканаць усе заяўкі нават па Бешанковічах. Тым больш, што яна займаецца і пахаваннем. Пытанне, як паабяцаў Г. М. Шведаў, бярэцца на кантроль, улада разгледзіць магчымасць увядзення ў штат сацыяльнай службы дадатковых работнікаў, якія маглі б у любы дзень дапамагчы пенсіянерам за плату з абкосам тэрыторыі ці колкай дроў.
На кантроль узята і выкананне просьбы
 ветэранаў аб неабходнасці добраўпарадкавання старых могілак у райцэнтры, дзе патрабуе рамонту, афарбоўкі агароджа. Будзе разгледжана і магчымасць вырашэння пытанняў, агучаных С. І. Панкевіч, якія датычыліся неабходнасці ўвекавечання памяці  знакамітых людзей раёна, удзельнікаў танкавай бітвы ля Чарнагосця, а таксама неабходнасці выдзялення для РДК камп’ютара і аўтаклуба, аб чым просіць хор ветэранаў, іншыя пажаданні і прапановы.
  Шчыра, адкрыта на пленуме гаварылі пра сацыяльную абарону пажылых людзей, неабходнасць прыцягнення насельніцтва да справы добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзення парадку на зямлі. Пенсіянеры выказалі пажаданне аб павелічэнні колькасці абаротных рэйсаў да райбальніцы маршруту гарадскога аўтобуса, рэгулярнай ачыстцы ад снегу вуліцы Лагавой.
Вопытам работы ў сваім рэгіёне з акты-
 вам на пленуме падзялілася старшыня ветэранскай пярвічнай арганізацыі ПСУП “ААБ Наватар” Н. У. Воранава. Свае погляды на арганізацыю ветэранскай работы ў рэгіёне агучыў У. Я. Байдачэнка.
  Як і на ўсякім юбілеі, не абышлося без узнагарод. Граматай раённага выканаўчага камітэта адзначана дзейнасць раённага савета ветэранаў, а таксама актыўная жыццёвая пазіцыя старшынь ветэранскіх арганізацый Р. В. Грыб і Г. А. Петуховай, падзяка райвыканкама ўручана Ф. І. Артамонаву. Абласны савет ветэранаў граматамі  і памятнымі гадзіннікамі адзначыў працу актывістаў ветэранскага руху раёна А. В. Крачкоўскага, Н. І. Кузняцовай і Г. М. Вінакуравай. 


  На здымках: ідзе пасяджэнне пленума;  актывісты ветэранскага руху Н. І. Кузняцова і А. В. Крачкоўскі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top