Close
Курс валют: $ 3.177 | € 3.4651 | ₽100 3.5985 | 
 Погода в Бешенковичах: 11 °Cпасмурно

Бешенковичский райисполком установил задание по сбору, заготовке и поставке перерабатывающим предприятиям вторичных материальных ресурсов

Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт сваім распараджэннем устанавіў заданне па збору, нарыхтоўцы і пастаўцы перапрацоўчым прадпрыемствам у 2012 годзе другасных матэрыяльных рэсурсаў: адходаў паперы і кардона ў аб’ёме 213 тон, шкла – 28 тон, палімерных адходаў – 10 тон, тэкстыльных – 15 тон, зношаных шын – 33 тоны.

Папера, кардон, пластык, аўтамабільныя шыны, шклабой… Тэхнічны прагрэс пакідае пасля сябе тысячы тон адходаў. Сэканоміць першасныя прыродныя рэсурсы, абараніць навакольнае асяроддзе ад забруджвання – гэта задача вырашаецца на дзяржаўным узроўні. Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт сваім распараджэннем устанавіў заданне па збору, нарыхтоўцы і пастаўцы перапрацоўчым прадпрыемствам у 2012 годзе другасных матэрыяльных рэсурсаў: адходаў паперы і кардона ў аб’ёме 213 тон, шкла – 28 тон, палімерных адходаў – 10 тон, тэкстыльных – 15 тон, зношаных шын – 33 тоны.
  Райспажыўсаюз і УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” заключаюць дагаворы з арганізацыямі раёна на пастаўку другаснай сыравіны. Арганізуюць яны і выязны метад нарыхтоўкі, сартыроўкі і пастаўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў нарыхтоўчым і перапрацоўчым прадпрыемствам.
  Работа па збору макулатуры арганізавана таксама ў школах раёна. Аддзелу адукацыі райвыканкама трэба нарыхтаваць 5500 кілаграмаў паперы і кардона. Макулатура, здадзеная ў нарыхтоўчыя прадпрыемствы, стане новымі сшыткамі, падручнікамі. А колькі добрых рэчаў можна вырабіць з металалому, пластмасы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top