Напярэдадні 8 Сакавіка ў РДК віншавалі мілых і любых матуль, бабуль, працаўніц усіх галін народнай гаспадаркі. Са святам жанчын павіншавалі старшыня райсавета дэпутатаў Г. М. Шведаў і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Н. В. Журко.
Культработнікі падрыхтавалі святочную праграму. На сцэне РДК вакальныя нумары змяняліся харэаграфічнымі і інструментальнымі выступленнямі. Прыемным сюрпрызам стала віншаванне ад самых маленькіх артыстаў – выхаванцаў дзіцячага садка №1 райцэнтра.
Канцэрт, падрыхтаваны самадзейнымі артыстамі РДК, Бешанковіцкай школы мастацтваў, культработнікамі і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці Ульскага, Задарожскага, Вярхоўскага, Ржаўскага СДК, пакінуў шмат добрых уражанняў і падарыў жанчынам сапраўды святочны настрой.
На здымку: падарунак ад самых маленькіх удзельнікаў канцэрта.