У нядзелю, 29 красавіка, у 15 гадзін у РДК адбудзецца конкурсная праграма “Міні-міс — 2012”. За гэты тытул будуць спрачацца юныя, пяшчотныя і прыгожыя дзяўчынкі 6-7 гадоў: Маша Карась з Улы, Соф’я Спірыдонава, Ксенія Міхайлава, Вераніка Ганчарова, Валерыя Воранава, Вікторыя Лейчанка і Ала Апатава з Бешанковічаў.
Дзяўчынкам трэба прайсці шмат іспытаў. Першы з іх “Конкурс-прывітанне”, у якім удзельніцы раскажуць пра сябе, свае захапленні. У праграме таксама “Спартыўна-танцавальнае спаборніцтва”, “Іншапланетная мода” і дэфіле ў вячэрніх сукенках.
Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх пабалець за дзяўчынак і добра адпачыць.