Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

В сельхозфилиале Вядерево яровой клин составляет 720 гектаров

У сельгасфіліяле “Вядзерава” яравы клін сёлета складае 720 гектараў. Тут плануюць пасеяць 100 гектараў яравога рапсу, што ў тры разы больш, чым летась, 150 – кукурузы, 10 гектараў – карняплодаў. 

У сельгасфіліяле “Вядзерава” яравы клін сёлета складае 720 гектараў. Тут плануюць пасеяць 100 гектараў яравога рапсу, што ў тры разы больш, чым летась, 150 – кукурузы, 10 гектараў – карняплодаў.
    Асноўны аб’ём сяўбы прыходзіцца на зерневыя і зернебабовыя культуры, яны зоймуць 460 гектараў. Справіцца з ім трэба да майскіх святаў. Пакуль у гаспадарцы пасеялі 64 гектары, ці каля 13,9% плошчаў (па стане на 19 красавіка). Каб якасна і аператыўна адсеяцца, актывізаваны ўсе людскія і тэхнічныя рэсурсы.
    На бягучым тыдні, напрыклад, у гаспадарцы з’явіўся новенькі “МТЗ-1523”. Дарэчы, у “Вядзераве” яшчэ з восені папоўнілі машынна-трактарны парк. Для эфектыўнага правядзення корманарыхтоўкі набылі прэс-падборшчык, граблі, касілку-змяльчыцель ротарны.
    Але ж асноўную стаўку тут робяць на людзей. Напрыклад, у лідарах на сяўбе Аляксандр Іванавіч Архіпаў. На падрыхтоўцы глебы разам з вопытным Сяргеем Мікалаевічам Васкабойнікавым шчыруюць маладыя механізатары Уладзімір Іванькоў і Аляксандр Чунаеў. Родны брат апошняга – Алег – лоўка спраўляецца з падкормкай азімых і траў. На гэтым участку вызначыўся і Руслан Міхайлавіч Ярмоленка.
  На ўнясенні мінеральных тукаў добрыя вынікі дэманструе Анатоль Іванавіч Нікіфарэнка, на пагрузцы ўгнаенняў і насення – Сяргей Аляксандравіч Кукалкін, на падвозе – Мікалай Аляксеевіч Ліхавідаў. А на загрузку збожжа сёлета паставілі Аляксандра Нікіфарэнку, які нядаўна вярнуўся з арміі і выказаў жаданне працаваць на зямлі.
 На здымку: А. Архіпаў, А. Нікіфарэнка, А. Чунаеў (злева направа).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top