Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшой снег

В Бешенковичском районе стартует косовица

Механізатары сельгасфіліяла “Вядзерава” распачалі касавіцу.  Зараз у гаспадарцы скошваюць па 20-25 тон зялёнай масы, якую адразу аддаюць на корм жывёле.<BR>Нарыхтоўваць кармы тут сёлета будуць з плошчы ў 600 гектараў. У планах назапасіць 2000 кармавых адзінак з улікам зялёных кармоў. Для зімоўкі больш як 500 галоў буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы разлічваюць нарыхтаваць першым і другім укосам 200 тон сена і не менш чым 3000 тон сенажу.

Механізатары сельгасфіліяла “Вядзерава” распачалі касавіцу.  Зараз у гаспадарцы скошваюць па 20-25 тон зялёнай масы, якую адразу аддаюць на корм жывёле.
Нарыхтоўваць кармы тут сёлета будуць з плошчы ў 600 гектараў. У планах назапасіць 2000 кармавых адзінак з улікам зялёных кармоў. Для зімоўкі больш як 500 галоў буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы разлічваюць нарыхтаваць першым і другім укосам 200 тон сена і не менш чым 3000 тон сенажу.
  У “Вядзераве” на завяршэнні падрыхтоўка тэхнікі, вырашаюцца пытанні набыцця запасных частак. У поле выйдзе кормаўборачны камбайн, на якім будзе працаваць Аляксандр Архіпаў. На касілкі сядуць Уладзімір Семянькоў і Аляксандр Сіроткін, на прэс-падборшчыку будзе задзейнічаны Руслан Ярмоленка.
  Механізатары нацэлены на выніковую работу. Тым больш, што напярэдадні касавіцы машынна-трактарны парк сельгасфіліяла папоўніўся двума адзінкамі тэхнікі – закуплены прэс і касілка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top