Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

День памяти и скорби в Бешенковичах

22  чэрвеня 1941 года назаўжды застанецца ў нашай памяці як дзень вялікай трагедыі і смутку. 1418 дзён і начэй пройдзе да 9 мая 1945 года, перш чым над Рэйхстагам залунае пераможны сцяг. За 4 гады крывапралітнай вайны загінулі 10276 жыхароў раёна. Час ляціць няўмольна, але памяць пра герояў-абаронцаў  Радзімы жыве.

  Да 71-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Бешанковічах прымеркавалі мітынг-рэквіем. У РДК сабраліся ўдзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый раёна, грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі і моладзь. Вітала прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Святлана Віктараўна Бабаед. Шчыры дзякуй за 68-ю мірную вясну героям Вялікай Айчыннай вайны сказала начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Анатольеўна Мароз.
   Памяць пра ахвяр вайны ўшанавалі хвілінай маўчання. Удзячныя нашчадкі ўручылі кветкі франтавікам і партызанам – сведкам і ўдзельнікам адной з сумных старонак гісторыі нашай Радзімы. Кветкі ў гэты дзень ляглі і да надмагільных помнікаў брацкай магілы ў Бешанковічах.
  На здымку: кветкі – пераможцам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top