Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

В 2011 году в Бешенковичском районе затраты на мероприятия по охране труда составили 1575,8 млн. рублей

Реализация мероприятий по улучшению условий и охраны труда в Бешенковичском районе на 2011—2015 годы позволила улучшить состояние охраны труда и техники безопасности на предприятиях <BR>и в организациях Придвинья.

Адкрыты дыялог Аляксандра Лукашэнкі з беларускімі і замежнымі журналістамі, які адбыўся ў мінулы чацвер, доўжыўся больш за сем гадзін, што з’яўляецца абсалютным рэкордам такіх сустрэч.


Цяперашняя сустрэча Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі СМІ праходзіла ў новым фармаце – не звычайнай прэс-канферэнцыі, а адкрытага дыялогу, у час якога журналісты як задавалі пытанні, так і выказвалі сваё меркаванне па ўсіх напрамках.


У самым пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы адзначыў, што закрытых тэм няма, і выказаў гатоўнасць адказаць на ўсе пытанні, якія цікавяць прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ. «Паколькі праблем і пытанняў нямала, давайце адкрыта і канструктыўна аб гэтым гаварыць», – прапанаваў Прэзідэнт.


Паводле ацэнкі Аляксандра Лукашэнкі, мінулы год быў багаты на падзеі і на перамогі беларускіх спартсменаў, сярод якіх паспяховае выступленне на Алімпіядзе ў Сочы – упершыню ў гісторыі быў такі вынік. У ліку важных дасягненняў – паспяховае правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі. Гэта лепшы чэмпіянат свету, як прызналі замежныя партнёры. Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі беларускія аграрыі змаглі атрымаць рэкордна высокі ўраджай.


Прэзідэнт падкрэсліў, што 2014 год быў у Беларусі не толькі Годам гасціннасці, але і годам памяці, патрыятызму, 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


«На вялікі жаль, 2014 год быў адзначаны і эскалацыяй міжнароднай напружанасці не толькі ў суседняй роднай нам Украіне, але і ў многіх кропках нашай планеты, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Тым не менш, трагедыя брацкага народа прымусіла нас яшчэ раз задумацца аб тым, наколькі важна, каб у краіне былі мір, спакой і парадак».


Падчас сустрэчы журналісты задалі Прэзідэнту некалькі дзясяткаў пытанняў, якія датычыліся самых розных тэм: знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі, эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне, дыверсіфікацыі экспарту, кадравай палітыкі і заработных плат, праблемных пытанняў у будаўніцтве і ЖКГ, карупцыі, рэагавання дзяржорганаў на крытыку СМІ, кантакту чыноўнікаў з журналістамі. Размова датычылася ўкраінскай тэматыкі і ў цэлым праблематыкі забеспячэння бяспекі і міру. Гаварылася і аб супрацоўніцтве з Расіяй, аб узаемадзеянні ў рамках інтэграцыйных структур, у тым ліку ў Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама аб адносінах з Захадам. Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу ўдзяліў супрацоўніцтву з Кітаем, а таксама многім іншым тэмам.


Прэзідэнт на ўсе пытанні адказваў шчыра, адкрыта і падрабязна.


Па матэрыялах БелТА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top