Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

В Бешенковичском районе паспорта готовности к отопительному сезону должны получить 46 потребителей и 34 теплоисточника

У райвыканкаме абмеркавалі пытанне падрыхтоўкі электра- і цеплаўстановак да работы ў асенне-зімовы перыяд 2012–2013 года. У Бешанковіцкім раёне сёлета пашпарты гатоўнасці абавязаны атрымаць 46 спажыўцоў і 34 цеплакрыніцы.

У райвыканкаме абмеркавалі пытанне падрыхтоўкі электра- і цеплаўстановак да работы ў асенне-зімовы перыяд 2012–2013 года. У Бешанковіцкім раёне сёлета пашпарты гатоўнасці абавязаны атрымаць 46 спажыўцоў і 34 цеплакрыніцы.
  Летась, як адзначыў начальнік абласной групы цеплатэхнічнай інспекцыі  РУП “Віцебскэнерга” У. М. Лапцуеў, ацяпляльны сезон на Бешанковіччыне прайшоў без надзвычайных здарэнняў. Усе прадпрыемствы і арганізацыі своечасова аформілі і зарэгістравалі ў энерганаглядзе пашпарты гатоўнасці. Каб і наступны ацяпляльны сезон прайшоў без зрываў, спажыўцам неабходна вышукаць сродкі і загадзя паклапаціцца аб падрыхтоўцы цеплакрыніц да зімы.
  Для афармлення і рэгістрацыі актаў і пашпартоў гатоўнасці трэба выканаць нямалы аб’ём работы: правесці гідраўлічныя выпрабаванні, прамыўку сістэм ацяплення, паверку лічыльнікаў і манометраў, падрыхтаваць абслугоўваючы персанал, правесці рэвізію запорнай арматуры, уцяпліць памяшканні, выканаць іншыя мерапрыемствы.
  Абласным выканаўчым камітэтам ужо зацверджаны графік афармлення і рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду 2012—2013 года. Ён даведзены да ўсіх зацікаўленых асоб.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top