Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Идёт досрочное голосование

У аўторак роўна ў 10 гадзін участковыя выбарчыя камісіі сустрэлі першых выбаршчыкаў.  У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у гэты дзень стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. </P> <P>  … Кастрычніцкі ўчастак для галасавання №2 размясціўся ў цэнтры Бешанковічаў – у будынку СШ №2 райцэнтра. Гэта адзін з буйнейшых у гарпасёлку выбарчых участкаў – у спісе выбаршчыкаў налічваецца 1278 чалавек.

У аўторак роўна ў 10 гадзін участковыя выбарчыя камісіі сустрэлі першых выбаршчыкаў.  У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у гэты дзень стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. 


  … Кастрычніцкі ўчастак для галасавання №2 размясціўся ў цэнтры Бешанковічаў – у будынку СШ №2 райцэнтра. Гэта адзін з буйнейшых у гарпасёлку выбарчых участкаў – у спісе выбаршчыкаў налічваецца 1278 чалавек. Тут усё гатова да прыёму наведвальнікаў, на варце супрацоўнікі міліцыі, за ходам выбараў сочаць і наглядальнікі, у якасці якіх зарэгістраваліся прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, “Беларускага саюза афіцэраў” і ГА “БРСМ”.
  Першы выбаршчык не прымусіў сябе доўга чакаць. Ім аказаўся Фёдар Паўлавіч Кавалеўскі. Мужчына адзначыў, што заўжды выконвае свой грамадзянскі абавязак і прымае ўдзел у выбарчых кампаніях розных узроўняў, бо лічыць, што кожны беларус можа паўплываць на заўтрашні дзень сваёй дзяржавы. У дзень выбараў Фёдар Паўлавіч будзе ў камандзіроўцы, таму і вырашыў прагаласаваць датэрмінова.
  Свае прычыны прыйсці зранку ў аўторак на выбарчы ўчастак былі ў  пенсіянеркі Валянціны Іванаўны Кулаковай.
  — Выйшла з дому па справах, — расказвала жанчына, — надвор’е добрае, а з чацвярга абяцаюць дажджы. Выдалася вольная хвілінка, я і вырашыла зайсці прагаласаваць. Выбар ужо зрабіла. Хачу аддаць голас за кандыдата, які, на маю думку, будзе садзейнічаць квітненню Беларусі…
  — Сярод выбаршчыкаў на нашым участку для галасавання ёсць трое грамадзян, якім упершыню давядзецца скарыстацца сваім выбарчым правам, — зазначае сакратар Кастрычніцкага ўчастка для галасавання №2 В. Г. Васілеўская. – Гэта Юрый Аляксандравіч Гнеўка, Кацярына Канстанцінаўна Цітова і Марыя Віктараўна Насыр. Мы чакаем іх на выбары і падрыхтавалі памятныя сувеніры. Яшчэ каля 100 пенсіянераў члены камісіі збіраюцца наведаць у нядзелю на даму з урнамі для галасавання. Такое пажаданне выказалі ў асноўным пажылыя людзі.
  На Кастрычніцкім участку для галасавання №2 у Бешанковічах гэтым ранкам увогуле назіралася ажыўленне. Прад’явіўшы дакумент, які засведчвае асобу, бешанкавічане атрымлівалі бюлетэнь, запаўнялі яго ў кабіне для галасавання і апускалі ў новенькую скрыню. Для забеспячэння празрыстасці парламенцкіх выбараў у раёне закуплены 15 вялікіх і 7 малых празрыстых скрыняў для галасавання. Імі аснашчаны 4 выбарчыя ўчасткі ў Бешанковічах, а таксама Вядзераўскі, Астровенскі, Каранеўскі, Ржаўскі, Палітаддзельскі, Свячанскі і Бачэйкаўскі ўчасткі для галасавання.
  Права на датэрміновае галасаванне ў першы дзень у раёне скарысталі  3,8% выбаршчыкаў. Нагадаем, што ўчасткі для галасавання ў аўторак-суботу адкрыты з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. А ў дзень выбараў, 23 верасня, яны будуць працаваць з 8 да 20 гадзін. Выканайце свой грамадзянскі абавязак і вы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top