Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць агляды ўчастковых выбарчых камісій на прадмет пажарнай бяспекі. Як адзначыў начальнік інспекцыі дзяржпажнагляду раёна Ігар Віктаравіч Скрыпкін, у ходзе праверак грубых парушэнняў не выяўлена.
Інспектары пажарнай службы праводзяць інструктажы на выбарчых участках, звяртаюць увагу на выкананне супрацьпажарнага рэжыму. У прыватнасці, правяраюцца наяўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння і планаў эвакуацыі, абазначэнне эвакуацыйных выхадаў знакамі, функцыянаванне сродкаў сувязі і асвятлення, іспраўнасць электраправодкі.