Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cснег

Беларусбанк проводит конкурсы среди организаций торговли и сервиса

З 2010 года з мэтай павышэння  маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці гандляроў, забеспячэння росту колькасці і аб'ёму безнаяўных аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак "Беларусбанк" праводзіць у раёне конкурсы сярод арганізацый гандлю і сэрвісу.

З 2010 года з мэтай павышэння  маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці гандляроў, забеспячэння росту колькасці і аб’ёму безнаяўных аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак «Беларусбанк» праводзіць у раёне конкурсы сярод арганізацый гандлю і сэрвісу.
    Нядаўна былі падведзены вынікі чарговага спаборніцтва. У гэты раз па ўмовах конкурсу пераможцаў вызначалі па аб’ёме безнаяўных разлікаў пластыкавымі карткамі за май-ліпень бягучага года ў адносінах да красавіка 2012 года.
   Як адзначыла дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №203 «ААБ Беларусбанк» Вольга Уладзіміраўна Невельская, у раёне плацёжнымі тэрміналамі аснашчаны 66 арганізацый гандлю і сэрвісу. З іх 44 прыходзяцца на магазіны райпа, што складае 65% у агульнай вазе.
   Па выніках конкурсу, па росце безнаяўных разлікаў трэцяе месца заняў магазін «Онікс», другое — гандлёвае прадпрыемства «Утульнасць». А лідарам стаў магазін райпа, які абслугоўвае жыхароў населенага пункта Сініцы і навакольных вёсак.
   Яго гаспадыня Таццяна Восіпаўна Калкова добра папрацавала ў гэтым накірунку і атрымала прырост у 163%. Стараннасць прадаўца адзначана каштоўным падарункам, які жанчыне ўручыла Вольга Уладзіміраўна Невельская на сходзе ўпаўнаважаных райпа (на здымку).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top