Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Налоги на землю и недвижимость необходимо уплатить до 15 ноября

Грамадзяне, якія маюць зямельныя ўчасткі ва ўладанні, карыстанні ці ўласнасці, а таксама будынкі і збудаванні, абавязаны плаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць. Для гэтага ім адведзены тэрмін да 15 лістапада.

Грамадзяне, якія маюць зямельныя ўчасткі ва ўладанні, карыстанні ці ўласнасці, а таксама будынкі і збудаванні, абавязаны плаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць. Для гэтага ім адведзены тэрмін да 15 лістапада.
    Як паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бешанковіцкім раёне, сёлета з жыхароў раёна плануецца сабраць 438 мільёнаў 825 тысяч 800 рублёў маёмасных падаткаў. Па стане на 15 кастрычніка, паступленні ў бюджэт склалі 276 мільёнаў 82 тысячы рублёў, ці амаль 63% ад задання. 
   Па збору маёмасных падаткаў лідзіруюць тры сельсаветы. Напрыклад, у Верхнякрывінскім сельсавеце сабралі 73,4% падаткаў на зямлю і 71,8% падаткаў на нерухомасць, у Соржыцкім — адпаведна 63,2% і 62,2%, у Бешанковіцкім – 62,1% і 63,4%. Нядрэнна ладзяцца справы па рабоце з падаткаплацельшчыкамі ў астровенскай зоне, тут ужо заплочана 58% падаткаў на зямлю і 63% падаткаў на нерухомасць. Крыху больш паловы сродкаў сабралі ў Ульскім сельсавеце, плацяжы мясцовых жыхароў у бюджэт склалі 54% і 55,1% адпаведна. А вось актывізаваць работу трэба ў Вярхоўі, дзе сабралі адпаведна 54,2% і 41,9% маёмасных падаткаў, а таксама ў Бачэйкаве, тут сабралі 45,3% падаткаў на зямлю і 52,6% падаткаў на нерухомасць.
   У падатковай інспекцыі нагадалі, што ўплата падаткаў можа ажыццяўляцца шляхам унясення ў бюджэт плацельшчыкамі налічаных сум ва ўстановах банкаў, падатковым органе, сельвыканкамах ці ў любым паштовым аддзяленні. За няўплату маёмасных падаткаў ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін налічваецца пеня за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжу, налічаная да  аплаты сума спаганяецца праз суд. Акрамя гэтага, прымяняецца адміністратыўная адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top