Акцыю «Ноч скідак» у мінулую пятніцу правялі ў магазінах “Гаспадарчыя тавары”, “Мэбля”, “Універмаг”, “Галантарэя” і “Культтавары. З 18 да 21 гадзіны тут можна было купіць тавары са зніжэннем гандлёвай надбаўкі на 50%.
Як паведамілі ў райпа, падчас акцыі аб’ём продажаў у чатыры разы перавысіў звычайны дзённы тавараабарот. Попытам карысталіся ювелірныя вырабы і мэбля. Свайго спажыўца знайшлі, напрыклад, 4 тэлевізары, 4 газавыя пліты, 2 халадзільнікі і іншыя тавары народнага спажывання. Такія акцыі будуць арганізоўвацца і надалей.